Фундацыя «Mochnarte» запрашае паўдзельнічаць у праекце «Лавачка Клінтана»

Культура
"Лава Клінтана" 1 лютага 2019 года. Фота: сацсеткі

Фундацыя Mochnarte абвяшчае адкрыты конкурс для двух мастакоў/мастачак, якія будуць запрошаныя да ўдзелу в арт-рэзідэнцыю на Падляшшы (Польшча) в 2026 годзе.

Рэзідэнцыя з’яўляюцца часткай мастацка-даследчага праекта «Лавачка Клінтана», ініцыяванага мастаком і куратарам Уладзімірам Грамовічам.

Фундацыя «Mochnarte» запрашае паўдзельнічаць у праекце «Лавачка Клінтана»
“Лава Клінтана” да разбурэння.

Праект разгортваецца вакол гісторыі знішчанага помніка, які ў 1994 годзе ў Курапатах усталяваў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан у памяць і ўшанаванне ахвяр савецкіх рэпрэсій. На яго месцы сёння знаходзіцца бетонны блок — знак выцесненай памяці і сімвал працяглых палітычных рэпрэсій. Новая інсталяцыя ў Mochnarte даследуе трансфармацыю помніка і яго паўторнае прачытанне як асобнага выказвання, у якім назва і матэрыял утвараюць канцэптуальную напругу — разыходжанне паміж сэнсам і аб’ектам. Гэтая напружанасць адлюстроўвае разрывы ў беларускай гістарычнай памяці, што ўзніклі праз доўгатэрміновыя механізмы кантролю і размыванне значэнняў.

Фундацыя «Mochnarte» запрашае паўдзельнічаць у праекце «Лавачка Клінтана»

У мастакоў будзе ⁠магчымасць стварыць уласны праект у дыялогу з тэмай, а таксама – ⁠куратарская падтрымка і ўдзел у публічнай прэзентацыі ў маі 2026 года.

Шукаюць мастакоў / мастачак, якія працуюць з памяццю, архівамі, палітычнай і сацыяльнай тэматыкай, інсталяцыяй, відэа, перформансам, гукам, тэкстам і іншае.

Уся інфармацыя тут.

Фонд Mochnarte, заснаваны ў 2022 годзе, з’яўляецца цалкам прыватнай ініцыятывай, якая стварае прастору для сучасных мастакоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і іншых краін.

Нагадаем, што «Лавачка Клінтана» — гэта гранітная пліта з памятным надпісам «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці», якая была ўстаноўленая ў студзені 1994 года падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Біла Клінтана на месцы масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. За два з паловай дзесяцігоддзі «Лаву Клінтана» больш за 13 разоў апаганьвалі і спрабавалі знішчыць. У лютым 2019 года пліта была цалкам раскрышаная невядомымі вандаламі, цэлым застаўся толькі пастамент.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны