Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія адзначаюць Вялікдзень, са святам і, гаворачы пра веру ў будучыню, нагадала пра вызваленых палітвязняў.
«Віншую са святам усіх, хто сёння адзначае Вялікдзень. Пра што гэтае свята? Так, гэта дзень уваскрасення Хрыста, але разам з тым — гэта свята доўгачаканага цуду. Дзень, калі вера і надзея перамаглі падман і варожасць», — сказала лідарка дэмсіл.
Яна нагадала пра нядаўнія вызваленні палітычных зняволеных, якія год таму здаваліся немагчымымі.
“Што такое цуд у нашы дні? Яшчэ год таму вызваленне некалькіх соцень палітвязняў здавалася немагчымым. Але варта цуду адбыцца — і ён ужо не здаецца такім неверагодным. Памятайце: усё становіцца магчымым, калі мы не губляем веру і працягваем працаваць дзеля лепшай будучыні. Нават калі нешта здаецца далёкім і няздзейсным, надыходзяць дні, калі святло перамагае над цемрай», – дадала палітык.
