Дырэктар беларускага вытворцы ваеннай оптыкі засвяціўся ў М’янме

Армія
Алексей Шкадаревич и министр инвестиций и внешнеэкономических связей Мьянмы доктор Мьо Тейн Чжо. Фото: moi.gov.mm

Дырэктар унітарнага прадпрыемства “НТЦ “ЛЭМТ” БелОМА” акадэмік НАН Беларусі Аляксей Шкадарэвіч прыбыў у М’янму на чале беларускай дэлегацыі.

Беларусы паспелі сустрэцца з міністрам навукі і тэхналогій доктарам Мьо Тэйн Чжо (Dr. Myo Thein Kyaw) і міністрам інвестыцый і знешнеэканамічных сувязяў доктарам Ва Ва Маунг (Dr. Wah Wah Maung).

“Падчас сустрэчы бакі правялі адкрыты і сяброўскі абмен меркаваннямі па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій, якая з’яўляецца адным з напрамкаў узаемадзеяння ў рамках Дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва паміж М’янмай і Беларуссю на 2026–2028 гады, падпісанай падчас візіту прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у М’янму, а таксама па пытаннях садзейнічання інвестыцыям для развіцця навукова-тэхналагічнай сферы М’янмы, забеспячэння перадачы тэхналогій, якія спрыяюць розным вытворчым галінам праз навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы, і пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў паміж дзвюма краінамі”, – перадае прэс-служба Міністэрства інвестыцый і знешнеэканамічных сувязяў М’янмы.

Аналагічна апісана і сустрэча ў Міністэрстве навукі і тэхналогій.

“Падчас сустрэчы бакі правялі сяброўскае і адкрытае абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва паміж М’янмай і Рэспублікай Беларусь у мэтах развіцця навукі і тэхналогій, а таксама развіцця чалавечых рэсурсаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

НТЦ “ЛЭМТ” больш за 30 гадоў спецыялізуецца на даследаваннях, распрацоўцы, вытворчасці і мадэрнізацыі оптаэлектронных і лазерных прыбораў. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца аптычныя прыцэлы і прыцэльныя комплексы для лёгкага стралковага ўзбраення, лазерныя далямеры, лазерныя сістэмы кіравання агнём, шматканальныя сістэмы назірання і прыцэльвання, сістэмы процідзеяння БПЛА.

Дырэктар беларускага вытворцы ваеннай оптыкі засвяціўся ў М’янме
Аляксей Шкадарэвіч і міністр інвестыцый і знешнеэканамічных сувязяў М’янмы доктар Ва Ва Маунг. Фота: moi.gov.mm
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны