Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў стаў кіраўніком дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон». Адпаведная пастанова Савета Міністраў Беларусі №342 ад 7 ліпеня апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У маі Уладзіміра Прывалава знялі з пасады, а ў чэрвені ў СМІ з’явілася інфармацыя пра яго затрыманне. Пазней у Следчым камітэце расцанілі гэтыя паведамленні як паклёп і ўзбудзілі крымінальную справу.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!