Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў лічыць, што лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская «нават тэарэтычна» не зможа справіцца з задачай прадухілення правакацый з тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта ён расказаў падчас выступлення на форуме «Архітэктура бяспекі».
«Мы павінны быць моцнымі і гатовымі да ўсяго, тады ні ў кога не будзе ўзнікаць дурных думак. Ці патрэбная нам дапамога кагосьці, каб выключыць саму магчымасць якіх-небудзь правакацый? Гэта ніколі не бывае лішнім. Ці зможа спадарыня Ціханоўская справіцца з гэтай задачай? Выкажу выключна суб’ектыўнае меркаванне: не, не зможа, нават тэарэтычна. Але яшчэ раз паўтару першую тэзу: мы павінны быць моцнымі — і тады ўсё будзе нармальна, з намі будуць лічыцца, і ніхто не стане рабіць глупстваў», — сказаў Буданаў.
Ён выказаў надзею, што Украіна зможа зрабіць правільныя крокі для таго, каб «выключыць саму ідэю» паўторнага выкарыстання тэрыторыі Беларусі для ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.