У Беларусі стартавала традыцыйнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.
Падчас яго правядзення з 25 мая па 5 чэрвеня ў краіне патрабуецца ездзіць з блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Мерапрыемства прымеркаванае да заканчэння навучальнага года. Яно накіраванае на прыцягненне ўвагі грамадскасці да бяспекі непаўналетніх на дарозе, павышэння пільнасці кіроўцаў і бацькоў напярэдадні летніх канікулаў.
Інспектары ДАІ таксама правядуць прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў ПДР.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!