Беларуская мастачка і ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на Прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн — міжнародную дзіцячую літаратурную прэію, заснаваную шведскім урадам у 2002 годзе ў гонар шведскай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, піша bellitinfo.
Прэмія Ліндгрэн штогод адзначае аднаго або некалькіх творцаў за іх кар’ерны ўклад альбо ўстановы за іх доўгатэрміновую ўстойлівую працу. Гэта могуць быць аўтары, ілюстратары, вусныя апавядальнікі і папулярызатары чытання, чые «творы найвышэйшай якасці і адпавядаюць духу Астрыд Ліндгрэн».

Мэта прэміі — павысіць цікавасць да дзіцячай і моладзевай літаратуры і прасоўваць правы дзяцей на культуру на глабальным узроўні.
Спіс намінантаў з’яўляецца адным з найбольш поўных спісаў вядучых аўтараў дзіцячых кніг і папулярызатараў чытання з усяго свету: 263 кандыдаты з 74 краін і рэгіёнаў былі намінаваны на прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн 2026 года. Лаўрэат будзе абвешчаны 14 красавіка 2026 года. Фонд прэміі складае пяць мільёнаў шведскіх крон (больш за 450 тысяч еўра), што робіць яе самай багатай узнагародай у дзіцячай літаратуры.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram