“Банк развіцця” крэдытуе расіян у беларускіх рублях

Навіны
Скриншот вдиео

“Банк развіцця” крэдытуе расіян у беларускіх рублях. Пра гэта ў эфіры СТВ распавёў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Раман Бродаў. Раней ён быў намеснікам старшыні праўлення “Банка развіцця”.

“Беларускі рубель, як вы бачыце, дэманструе не толькі фенаменальную стабільнасць у дачыненні да замежных валют, але нават на арыгінальным рынку, на рынку Еўразійскага саюза, наш беларускі рубель выглядае цалкам годна. Зноў паспрабую вярнуцца да досведу Банка развіцця.

Мы, напэўна, першымі ў гісторыі незалежнай рэспублікі пачалі выдаваць крэдыты ў беларускіх рублях замежнікам. Расіяне пачалі пазычаць беларускі рубель, выкарыстоўваць беларускі рубель як валюту для крэдытавання, таму што стаўкі па беларускіх крэдытах, па беларускіх пазыковых сродках значна ніжэйшыя за расійскія, але пры гэтым звязка пары беларускі рубель — расійскі дастаткова ўстойлівая.

Па сутнасці, атрымліваецца, што расіянін бярэ крэдыт у расійскіх рублях, але па беларускіх стаўках. Хіба гэта не прызнанне таго, што гэтая валюта заслугоўвае не проста даверу, але і таго, каб быць крыніцай захаванасці сродкаў?”сказаў ён.

Зараз ключавая стаўка Банка Расіі, якая вызначае кошт крэдытных рэсурсаў, складае 16% гадавых, у той час як стаўка рэфінансавання ў Беларусі складае 9,75% гадавых, аднак у мінулым годзе гэтая розніца была больш чым двухразовай, калі ключавая стаўка ў РФ дасягала 21% гадавых.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны