Арт-менеджара Алега Ларычава прызналі палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Сярод іх — арганізатар фестывалю Urban Myths, грамадскі дзеяч і вулічны мастак Алег Ларычаў.

Раней паведамлялася, што яго затрымалі ў канцы лістапада, а ў снежні перавялі ў следчы ізалятар па палітычна матываванай крымінальнай справе. Падрабязнасці ўдакладняюцца. Ларычаў таксама затрымліваўся ў 2022 годзе. Тады яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Таксама палітвязнямі прызнаныя Лукер’я Міронцава і яе дачка Вераніка Міронцава, фатограф і бёрдвочар з Гомеля Наталля Бачурынская, Алена Змушка, Ілья Дзiндзікаў, Дзмітрый Ільюхін, Дзмітрый Карнейчык, Андрэй Стасюкевіч, Аляксандр Чумакоў, Анастасія Грыцкевіч, Максім Собалеў, Сяргей Манжас, Сямён Малашэнкаў.

На сёння, паводле даных «Вясны», у Беларусі статус палітвязня маюць 1142 чалавекі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!