Фото: lubelskie.kas.gov.pl
Польскія мытнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты ў грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі, паведамляе польская мытня.
Цягнік праверылі ў пункце пропуску ў Тэрэспалі. 350 пачкаў цыгарэт «Мінск» былі схаваныя ў раме аднаго з вагонаў-платформаў. Кошт партыі ацэньваецца ў 7200 злотых (1900 долараў).
Распачатая крымінальная справа. Ніхто з работнікаў цягніковай брыгады не прызнаўся ў кантрабандзе.