Арт-менеджар Алег Ларычаў затрыманы па крымінальнай справе — “Вясна”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў аб затрыманні арганізатара фестывалю Urban Myths, грамадскага дзеяча і вулічнага мастака Алега Ларычава.

Праваабаронцам стала вядома, што яго затрымалі ў канцы лістапада, а ў снежні перавялі ў следчы ізалятар па палітычна матываванай крымінальнай справе. Падрабязнасці ўдакладняюцца.

Раней Ларычаў затрымліваўся у 2022 годзе. Тады яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!