Вероника Миронцева. Фото: Белсат.
(выпраўлена, затрыманая адна з сясцёр Вераніка, а не Анастасія) У межах крымінальнай справы была затрыманая сям’я Міронцавых, піша @dissidentBY. У цяперашні час у СІЗА знаходзяцца маці і адна з дачок — Вераніка.
У жніўні 2020 года Вікторыя, Анастасія і Аляксандра Міронцавы заступіліся за грамадзян, якіх збівалі супрацоўнікі АМАПа. Аляксандры ўдалося пакінуць краіну, а Вікторыя і Анастасія былі затрыманыя ў кастрычніку 2020 года.
Анастасія атрымала два гады калоніі агульнага рэжыму, а Вікторыя — 2,5 года пазбаўлення волі. Сясцёр абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Вікторыю таксама абвінавачвалі па ч. 1 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). У 2022 годзе абедзве сёстры выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.
Як стала вядома, у снежні 2025 года была арыштаваная маці дзяўчат — Лукер’я Міронцава, а таксама яе дачка Вераніка. У цяперашні час яны ўтрымліваюцца ў СІЗА-1.