У аўторак таксама ў Беларусі будзе вельмі ветрана. Сіноптыкі падоўжылі дзеянне папярэджання з аранжавым узроўнем небяспекі.
“7 красавіка (аўторак) па паўднёва-заходняй палове рэспублікі і ў Мінску захаваецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с”, – гаворыцца ў паведамленні.
Сёння ў краіне таксама дзейнічае папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі з-за ветру.
Заўтра надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег), удзень на поўдні магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0… +5°С, максімальная ўдзень +3… +9°С.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
