АМАП дастаў дзяўчыну са Свіслачы на Зыбіцкай

Навіны
Скриншот видео t.me/police_minsk

Байцы АМАП выратавалі дзяўчыну, якая танула насупраць дома №4 на вуліцы Зыбіцкай у Мінску, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўнікі, якія знаходзіліся на службе, атрымалі сігнал ад мінакоў сёння каля 4 гадзін раніцы. Яны вырушылі да месца і дасталі яе з вады.

Пацярпелай аказалася 18-гадовая дзяўчына ў стане алкагольнага ап’янення. Паводле яе слоў, ёй стала дрэнна, яна страціла раўнавагу і ўпала ў ваду. На месца выклікалі хуткую дапамогу, дзяўчыну даставілі ў медустанову.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.