15 беларусаў выслалі з Польшчы за тыдзень

Навіны
Фото: Straż Graniczna

З 29 снежня 2025 года па 4 студзеня 2026 года 15 грамадзян Беларусі добраахвотна выканалі прадпісанні аб выдварэнні з Польшчы і выехалі з краіны, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Усяго за тыдзень з Польшчы былі высланыя 120 замежнікаў. Сярод іх былі асобы, якія ўяўлялі пагрозу бяспецы і грамадскаму парадку, а таксама асобы, асуджаныя за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, неаднаразовыя крадзяжы, а таксама за захоўванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў.

У 2025 годзе прадпісанне пакінуць тэрыторыю Польшчы добраахвотна выканалі 1300 грамадзян Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны