Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе

Главное
Інсталяцыя Чыхару Шыёта. Фота: southbankcentre.co.uk

Сёлетняй вясной распачнецца знакамітае Венецыянскае біенале, у Германіі пройдзе вандроўная «Маніфеста», у Парыжы, Вене, Амстэрдаме, Венецыі і Мадрыдзе рыхтуюць важныя выставы, якія пераасэнсоўваюць творчасць асобных майстроў і актуалізуюць разуменне мастацкіх стыляў. Сабралі самыя знакавыя мастацкія выставы і біенале 2026-га.

«Метамарфозы» ў Рэйксмузеум і галерэі Баргезе (Амстэрдам і Рым)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Твор Юула Краера. Фота: Rijksmuseum

6 лютага — 25 мая ў Рэйксмузеум, Амстэрдам; 22 чэрвеня — 20 верасня ў галерэі Баргезе, Рым

Гэтая знакавая выстава пакажа тытанаў гісторыі мастацтва — ад Караваджа да Магрыта, ад Рэмбранта да Буржуа — у дзвюх арт-сталіцах Еўропы. Гэтых вельмі розных майстроў аб’яднаюць «Метамарфозы» Авідзія, паэма, напісаная больш чым 2000 гадоў таму, у якой старажытнарымскі паэт раскрывае тэмы трансфармацыі і пераўтварэнняў – багоў і людзей у жывёл, расліны, сузорі ці камяні, а таксама адносіны паміж чалавецтвам і прыродай.

Кожны з аўтараў у свой час, па меркаванні куратараў выставы, супернічаў з Авідзіем па багацці ўяўлення і арыгінальнасці мастацкага бачання.

Выстава Чыхару Шыёта «Ніткі жыцця» ў Галерэі Хейварда (Лондан, Вялікабрытанія)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Інсталяцыя Чыхару Шыёта. Фота: southbankcentre.co.uk

17 лютага — 3 мая

Японская мастачка ахутае галерэю сваёй фірмовай шырокай сеткай ваўняных нітак і прадметаў — ствараючы эмацыйна насычаныя інсталяцыі.

Чыхару Шыёта найбольш вядомая сваімі буйнамаштабнымі інсталяцыямі, якія паглынаюць звычайныя прадметы, такія як абутак, ключы, ложкі, крэслы і сукенкі, велізарным павуціннем з нітак.

Яе творы часта абапіраюцца на асабісты вопыт, які аўтарка пашырае да ўніверсальных пытанняў, такіх як жыццё, смерць і стасункі.

«Рэнуар і каханне. Шчаслівая сучаснасць» у Музеі Арсэ (1865–1885) (Парыж, Францыя)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Агюст Рэнуар. Партрэт Альфансіны Фурнэ. 1879. Фота: musee-orsay.fr

17 сакавіка — 19 ліпеня

Важная постаць імпрэсіянізму П’ер Агюст Рэнуар лічыцца адным з вялікіх мастакоў XIX стагоддзя. З сярэдзіны 1860-х да 1880-х гадоў ён развіваў уласны стыль жывапісу, напоўнены святлом і колерам, а таксама новыя тэмы, засяроджаныя на ўзаемаадносінах паміж мужчынамі і жанчынамі.

Выстава, арганізаваная сумесна з Нацыянальнай галерэяй у Лондане і Музеем прыгожых мастацтваў у Бостане, пераглядае фундаментальны ўклад Рэнуара ў імпрэсіянізм і гісторыю мастацтва ХІХ стагоддзя праз складанае, універсальнае паняцце любові — цэнтральнай рухаючай сілы яго творчасці. Выстава прапануе новы погляд на яго карціны, настолькі вядомыя, што стала цяжка зразумець, наколькі яны былі ў свой час радыкальнымі.

Выстава Анры Русо «Амбіцыі жывапісу» ў Музеі Аранжэры (Парыж, Францыя)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Анры Русо. Вайна. Каля 1894. Фота: musee-orangerie

25 сакавіка – 20 ліпеня

Анры Русо — важны мастак XIX стагоддзя, адзін з самых значных прадстаўнікоў наіўнага мастацтва. Ён быў самавукам і чэрпаў натхненне ў ілюстраваных кнігах, каб паказаць экзатычныя пейзажы, сцэны ў джунглях, населеныя незвычайнымі жывёламі, якіх ён ніколі не бачыў на свае вочы.

Але за гэтай экзотыкай хаваецца больш складаны і багаты мастак, чым здаецца на першы погляд. Музей хоча зноў прыцягнуць увагу да Анры Русо, каб уважліва разгледзець свет гэтага дзіўнага творцы.

Выстава арганізавана ў супрацоўніцтве з Фондам Барнса з Філадэльфіі (ЗША). Абедзве ўстановы захоўваюць у сваіх калекцыях важныя творы Русо. Экспазіцыя ўключае каля пяцідзесяці карцін, некаторыя з якіх вельмі вядомыя, але рэдка выстаўляюцца ў Францыі.

61-я Венецыянская біенале (Венецыя, Італія)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Койо Куо — першая афрыканская жанчына, запрошаная ўзначаліць Венецыянскую мастацкую біенале. Фота: AP Photo/Сара Мейсанье

9 мая — 22 лістапада

Адзін з самых прэстыжных у свеце фестываляў сучаснага мастацтва сёлета мае кранальную тэму «У мінорнай танальнасці», задуманую Койо Куо — першай афрыканскай жанчынай, якая ўзначаліла біенале. На жаль, Куо нечакана ў маі 2025 года, але яе бачанне будзе ўвасоблена куратарскай камандай, якую яна сабрала.

Па словах стваральнікаў біенале, тэма прапануе мастакам і гледачам пагрузіцца ў медытатыўны, летуценны і злёгку меланхалічны стан, навеяны «мінорнымі тонамі». Адной з крыніц натхнення для праекта паслужыў джаз як адзін з самых імправізацыйных музычных кірункаў.

Куратарка ўкладала ў назву біенале таксама і іншы сэнс – пачуць меншыя, ціхія, нязначныя, другарадныя галасы мастацтва, зірнуць на свет з альтэрнатыўнага, меланхалічнага і сузіральнага пункту гледжання. Гэта павінна быць гісторыя пра пяшчоту, уважлівасць і працу на нізкіх рэгістрах.

Біенале Matter of Art (Прага, Чэхія)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Matter of Art 2024. Фота: facebook.com/biennale.matterof.art

12 чэрвеня — 13 верасня

Біенале Matter of Art у чацвёрты раз ладзіць чэшская арганізацыя «Транзіт», чыя дзейнасць кіруецца фемінісцкімі прынцыпамі і імкнецца да гендарнай роўнасці, развіцця этычных і ўстойлівых адносін, а таксама да рэалізацыі ўніверсальнага права на доступ да культуры.

Кожны год біенале давяраюць маладым куратарам з Усходняй Еўропы. Гэтым разам гэта будуць мясцовыя куратары Яраслава Таманава і Францішак Фекетэ, а таксама Якуб Гаўкоўскі з мастацкага музея ў Лодзі. «Matter of Art» будзе адбывацца ў нечаканых прасторах Прагі і будзе прэзентаваць працы мастакоў, што падымаюць складаныя сацыяльныя і палітычныя праблемы.

Нагадаем, што ў 2024 годзе на біенале Matter of Art  адным з куратараў быў беларускі даследчык Аляксей Барысёнак.

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Аніш Капур. Гара Морыя каля брамы Гета. 2022. Фота: Attilio Maranzano/Hayward Gallery

16 чэрвеня – 18 кастрычніка

У цэнтры выставы будуць прадстаўлены тры манументальныя творы вядомага брытанска-індыйскага скульптара, якія залучаюць нас у пераасэнсаванне нашых уяўленняў аб прысутнасці і пустаце.

Кантрапунктам для іх стануць працы, у якіх мастак выкарыстаў сто адсоткаў чорнага ў чорным, то-бок знакаміты пігмент Vantablack, які паглынае падаючае святло амаль цалкам.

Manifesta 16 (Рурскі раён, Германія)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
«Manifesta-15», Барселона. Фота: manifesta15

21 чэрвеня — 4 кастрычніка

Manifesta — гэта еўрапейская качавая біенале сучаснага мастацтва, якая змяняе гарады правядзення кожныя два гады, паказваючы выставы, гарадскія інтэрвенцыі і публічныя праграмы, якія адлюстроўваюць мясцовыя культурныя, сацыяльныя і палітычныя кантэксты.

Сёлета біенале пройдзе ў Рурскім рэгіёне Германіі, разгортваючыся ў некалькіх гарадах гэтага постіндустрыяльнага рэгіёну, які дзесяцігоддзямі быў сейсмографам еўрапейскай напружанасці. Менавіта тут знаходзяцца адны з найбуйнейшых у Еўропе радовішчаў каменнага вугалю і цяжкіх металаў, а таксама аб’екты ваеннай, хімічнай і электроннай прамысловасці. Месца, на якое сёння звернута ўвага Еўропы: з аднаго боку, у кантэксце імкнення да незалежнасці ў вытворчасці электронных кампанентаў, з другога, у сувязі з настойлівай неабходнасцю скарачэння здабычы і вытворчасці ва ўмовах кліматычнага крызісу. Тут перасякаюцца палітычныя, эканамічныя і экалагічныя інтарэсы, якія вызначаюць нашу сучаснасць. У вандроўнай біенале ёсць амбіцыі дзейнічаць у доўгатэрміновай перспектыве: ініцыяваць працэсы, якія выходзяць за рамкі выставы і абяцаюць рэальныя сацыяльныя змены.

«Фрыда: стварэнне іконы» ў Tate Modern (Лондан, Вялікабрытанія)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Фрыда Кало. Без назвы. 1940. Фота: D.F./Artists Rights Society

25 чэрвеня 2026 — 3 студзеня 2027

Фрыда Кало — адна з самых вядомых фігур у гісторыі мастацтва, але як яна стала такім феноменам? Гэтая буйная рэтраспектыва ўключае больш за 130 работ, у тым ліку некаторыя з яе самых вядомых карцін, а таксама дакументы, фатаграфіі і памятныя рэчы з архіваў Кало. Выстава дэманструе яе «мноства я» — адданую жонку, інтэлектуала, сучаснага мастака і палітычнага актывіста, а таксама — працы больш за 80 яе сучаснікаў і мастакоў, якіх яна натхніла. Гэта даследаванне таго, як жанчыны-мастачкі змянілі мастацтва XX стагоддзя.

Габелен Байё ў Брытанскім музеі (Лондан, Вялікабрытанія)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Габелен Байё (фрагмент), каля 1070 г. Фота: Hulton Archive/Getty Images.

Восень 2026 — лета 2027

70-метровы габелен Байё пакідае Францыю, каб упершыню з моманту стварэння амаль 1000 гадоў таму наведаць Вялікабрытанію. Ён паказвае нармандскае ўварванне 1066 года і бітву пры Гасцінгсе і з’яўляецца адным з найважнейшых візуальных дакументаў у гісторыі. Брытанскі музей будзе выкарыстоўваць уласную калекцыю і экспанаты з іншых музеяў, каб распавесці поўную гісторыю гэтага бурнага перыяду.

«Восіп Цадкін» у KMSKA (Антверпэн, Бельгія)

Знакавыя еўрапейскія выставы і біенале, што пройдуць у 2026 годзе
Фота: https://kmska.be/en/ossip-zadkine

31 кастрычніка — 18 красавіка 2027

Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў у Антвэрпэне пакажа творы Восіпа Цадкіна, мастака «Парыжскай школы», родам з Віцебска.

Хоць творца атрымаў сусветную вядомасць у Парыжы, яго першая рэтраспектыўная выстава адбылася ў Бруселі. Восіп Задкін быў нястомным і пладавітым мастаком: сёння налічваецца больш за 600 скульптур, больш за 750 гуашаў і малюнкаў, а таксама каля 200 літаграфій і афортаў.

На выставе пакажуць шматгранны даробак Цадкіна, а таксама працы яго жонкі Валянціны Пракс, бельгійскіх сучаснікаў і вучняў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости