Студыя imago.by выдала Радзівілаўскую карту Вялікага Княства Літоўскага

Культура

Студыя imago.by надрукавала лімітаваныя асобнікі Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1613 года, якая была выкуплена ініцыятывай MALDZIS.

Радзівілаўскую карту ВКЛ цяпер можна набыць у двух варыянтах афармлення: з драўлянымі падвесамі (MALDZIS VIP) і без іх.

Радзівілаўская карта — адзін з шэдэўраў еўрапейскай картаграфіі беларускага паходжання XVII стагоддзя.

Карта ахоплівае тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569 года і часткова землі суседніх краін. Ініцыятарам яе стварэння і мецэнатам быў князь Мікалай Крыштоп Радзівіл Сіротка, і ў выніку карта ўвайшла ў гісторыю пад ягоным прозвішчам. Аўтарам эскізу карты з’яўляецца нясвіжскі гравёр Тамаш Макоўскі.

Студыя imago.by выдала Радзівілаўскую карту Вялікага Княства Літоўскага

Радзівілаўская карта была шырока вядомая ў Еўропе і да гэтага часу застаецца каштоўнай гістарычнай крыніцай. На ёй пазначаныя звыш 1000 населеных пунктаў, з якіх больш за 300 — на землях сучаснай Беларусі.

Першаўзор Радзівілаўскай карты быў створаны ў Нясвіжы блізу 1603 года, але да нашых часоў не захаваўся. Шырокую вядомасць карта набыла дзякуючы выданню 1613 года, выкананага галандскім гравёрам Геселем Герыцам у Амстэрдаме для картаграфічнай майстэрні Вілема Янсана Блаў.

З 1631 года Радзівілаўская карта далучалася да атласа выдавецтва Блаў «Appendix Theatri A. Ortelii et Atlantis». Асобнік «Мальдзіса» з’яўляецца адным з першых атласных выданняў карты.

17 траўня, у Ноч музеяў, разам яшчэ з чатырма гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Радзівілаўская карта была паказана ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі. Плануецца, што частку набытых экспанатаў вернуць у Беларусь. Статут ВКЛ і Радзівілаўская карта ВКЛ XVII стагоддзя ўжо прыпісаныя да канкрэтных музеяў, куды іх мяркуюць перадаць: краязнаўчага музея ў Наваградку і Нясвіжскага замка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости