У Мінску прайшоў канцэрт Івана Кірчука з праграмай «Некрут» — народнымі песнямі мужчын-жаўнераў

Культура
Фота: facebook.com/janek.lida

6 снежня на сцэне Палаца культуры ветэранаў Іван Кірчук — вядомы беларускі фалькларыст і збіральнік калекцыі народных інструментаў, прадставіў сваю новую праграму «Некрут», куды ўвайшлі рэдкія песні, якія даўней спявалі мужчыны-рэкруты, прызваныя на вайсковую службу.

Матэрыялы пачалі збірацца ў фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях з 1996 года. У праграме «Некрут» — шэсць частак: Набор, Блаславенне, Паход, Журба, Чаканне і Вяртанне. У кожнай са сцэн акрамя голасу гучалі беларускія народныя інструменты, зробленыя беларускімі народнымі майстрамі.

«Стылізаваны аўтэнтычны фальклор. Мужчынскі спеў. Гучанне народных інструментаў: ліры, гуслей, акарыны, дудкі, жалейкі. Прыгожыя слайды Зміцера Леановіча і Андрэя Радзівонава. Прычвячаецца нашым Дзядам Продкам, якія любілі свой край і баранілі Радзіму», — лаканічна пазначала праграму анатацыя канцэрта.

Нагадаем, што вясной у сеціве з’явіўся альбом «Некрут», створаны ў складзе новага беларуска-канадскага этнагурта «ТрыМЫ» (3мы) з удзелам Івана Кірчука.

«У ім расказваецца гісторыя вечнага жаўнера — канскрыпта, які крочыў праз стагоддзі, абараняючы сваю Радзіму. У часы, калі служба магла доўжыцца дваццаць пяць гадоў, салдат сыходзіў у невядомасць, у небяспечныя землі… Але сэрцам ён заўжды заставаўся там, дзе яго карані — у роднай вёсцы, з сям’ёй, сябрамі, успамінамі», — паведамлялі аўтары.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости