Якія кнігі патрэбныя беларускім чытачам? Беларускія выдаўцы запусцілі апытанку

Культура
Кнігі беларускіх выдавецтваў на фестывалі Pradmova ў Вільні. Фота: Pradmova

Выдавецтва Gutenberg Publisher запусціла апытанку з мэтай зваротнай сувязі ад беларускіх чытачоў.

Якія кнігі вам патрэбныя? У чым прычына таго, што наклады беларускіх кніг малыя: мала пакупнікоў ці ўсё ж справа ў саміх кнігах? Колькі павінна каштаваць беларуская кніга? Ці купляюць беларусы сваім дзецям кнігі па-беларуску? З дапамогай апытанкі плануецца сабраць інфармацыю пра патэнцыйных чытачоў беларускіх выданняў і іх прыярытэты.

Апытанка ананімная, запоўніць яе могуць як беларусы ў замежжы, так і ў краіне.

Плануецца, што сабраныя даныя дапамогуць чытачам і выдаўцам: першым — атрымаць болей патрэбных ім кніг, другім — лепш зразумець патрэбы чытача. Вынікі апытанкі будуць прааналізаваныя і апублікаваныя як артыкул.

«Усяго 20 кароткіх пытанняў, якія займуць не болей за 5 хвілін», — звяртаецца да чытачоў Gutenberg Publisher. Запоўніць апытанку можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости