Правакацыя пад елку: замежны брэнд выпусціў спецыфічную «навагоднюю» калекцыю «Чарнобыль» і выклікаў дыскусію

Культура
Фота: сайт кампаніі geeksoutfit.com.

Інтэрнэт-крама GeeksOutfit выпусціла новую, спецыфічную «навагоднюю» калекцыю, прысвечаную чарнобыльскай тэматыцы. Лінейка, у якой трагедыя спалучаецца са святочнай атрыбутыкай, неадкладна справакавала дыскусію ў сеціве.

Кампанія GeeksOutfit з’яўляецца тыповым прадстаўніком глабальнага электроннага гандлю, арыентаваным на «гік-культуру» і поп-культуру. Яе бізнес-мадэль — хуткая мода (fast fashion), якая дазваляе вельмі хутка рэагаваць на вірусныя і спрэчныя трэндавыя тэмы. Вытворчыя і лагістычныя магутнасці фірмы размешчаны пераважна ў Азіі (Кітай), але яна арыентавана на продаж па ўсім свеце.

Што ўваходзіць у «калядную» калекцыю?

Правакацыйная лінейка, якая паступіла ў продаж у лістападзе-снежні 2025 года, уключае некалькі тавараў. Гэта — навагоднія швэдры з сімваламі радыяцыі, а таксама худзі-пародыі на Disney з малюнкам чацвёртага энергаблока ЧАЭС у яркіх колерах, што падкрэслівае іранічнасць замыслу.

Усе гэтыя тавары даступныя па шырокім цэнавым дыяпазоне — да 60 еўра.

Кампанія адзначае, што запусціла лінейку да 40-й гадавіны катастрофы 1986 года, якая адбудзецца налета. Але гэты ход таксама сведчыць, што чарнобыльская тэма стала устойлівым камерцыйным трэндам, які брэнды інтэгруюць нават у самыя нечаканыя сезонныя катэгорыі — нават такія, як «калядныя» калекцыі.

Правакацыя пад елку: замежны брэнд выпусціў спецыфічную «навагоднюю» калекцыю «Чарнобыль» і выклікаў дыскусію
Фота: сайт кампаніі geeksoutfit.com.

Адкуль прыйшоў гэты трэнд?

Насамрэч, камерцыялізацыя Чарнобыльскай трагедыі пачалася не сёлета. Як карані — не ў крамах, а ў медыяпрасторы, поп-культуры.

Феномен «Чарнобыльскага» мерчу пачаўся пасля выхаду хіт-серыяла HBO «Чарнобыль» у маі 2019 года. Серыял прыцягнуў увагу да рэальнай гісторыі, персаналій і савецкай сімволікі. Менавіта тады слоганы (напрыклад, пра «3.6 рэнтген») сталі віруснымі мемамі, а продаж тураў у Зону Адчужэння рэзка вырас.

Таксама «падліла алею ў агонь» франшыза S.T.A.L.K.E.R. Фантастычная серыя відэагульняў S.T.A.L.K.E.R. даўно стварыла ў маладзёжнай культуры вобраз Зоны як месца пост-апакаліптычнай рамантыкі, анамалій і містыкі. У такім кантэксце невыпадкова, што тэматыка Чарнобыля ўвайшла ў папулярную катэгорыю «ўродлівых навагодніх швэдраў» (Ugly Christmas Sweaters), якая патрабуе іранічных, нечаканых і гумарыстычных вобразаў. Надпіс «Чарнобыль» у спалучэнні з навагоднімі аленямі стварае максімальны эфект іранічнага кантрасту, які папулярны ў маладзёжнай аўдыторыі.

Правакацыя пад елку: замежны брэнд выпусціў спецыфічную «навагоднюю» калекцыю «Чарнобыль» і выклікаў дыскусію
Фота: сайт кампаніі geeksoutfit.com.

Што кажуць крытыкі?

Выпуск «Чарнобыльскага» мерчу ад GeeksOutfit справакаваў дыскусію вакол падобнага рода тавараў. Спрэчкі разгарэліся пераважна ў сацыяльных сетках — X, форумах Reddit, сацсетках самой фірмы.

У Твітары карыстальнікі дзеляцца фатаграфіямі швэдраў, выкарыстоўваючы хэштэгі #Chernobyl і #UglySweater, што дазваляе навіне набываць вірусны характар.

Крытыкі калекцыі лічаць, што ператварэнне маштабнай катастрофы, якая прывяла да смерці, хвароб і масавага перасялення (асабліва ў Беларусі і Украіне), у гумарыстычны ці іранічны тавар (як швэдар) з’яўляецца недапушчальнай трывіялізацыяй.

Папракаюць GeeksOutfit і ў эксплуатацыя чужога болю для прыбытку. Апошні, зроблены з чужой гістарычнай трагедыі, як правіла, не накіроўваецца на дапамогу пацярпелым ці на захаванне памяці.

Таксама падобнага кшталту тавары, на думку нязгодных, заахвочваюць да «непаважлівага турызму». Калі людзі едуць у Зону Адчужэння выключна дзеля «модных» сэлфі, ігнаруючы гістарычную і жалобную значнасць месца.

Правакацыя пад елку: замежны брэнд выпусціў спецыфічную «навагоднюю» калекцыю «Чарнобыль» і выклікаў дыскусію
Фота: сайт кампаніі geeksoutfit.com.

Асаблівае абурэнне выклікала пародыя на лагатып Disney з выявай разбуранага энергаблока. Гэта ўспрымаецца як максімальна недарэчнае спалучэнне масавай індустрыі забаў з сімвалам тэхнагеннага кашмару.

Ці ёсць у «цёмнага гумару» нейкія маральныя межы? — пытанне, якое адрасуе GeeksOutfit і ёй падобным крамам, аўдыторыя.

Тым не менш, няглядзячы на крытыку і папрокі, попыт на «Чарнобыльскія» падарункі за гэты час не знізіўся. Бо тэма тэхнагеннай катастрофы аказалася дастаткова моцна ўбудаванай ужо ў некалькі незалежных культурных слаёў: гульні, кіно, цёмны турызм, іранічная мода.

І ў прыватнасці, на прыкладзе апошняй, людзі, якія купляюць «ўродлівыя швэдры» з недарэчнай тэматыкай, часта робяць гэта свядома дзеля правакацыі. Чым гучней крытыка, тым больш гэты тавар становіцца прывабным для мэтавай аўдыторыі, якая хоча вылучыцца.

Таксама ёсць частка спажыўцоў, для якіх Чарнобыль перайшоў з катэгорыі «гістарычная трагедыя» ў катэгорыю «сусветны культурны сімвал», кшталту «Тытаніка». Маўляў, абедзве падзеі адбыліся дастаткова даўно, каб боль трансфармаваўся ў міф і мастацтва. Для большасці маладых людзей — гэта не жывы ўспамін, а захапляльны сюжэт.

Правакацыя пад елку: замежны брэнд выпусціў спецыфічную «навагоднюю» калекцыю «Чарнобыль» і выклікаў дыскусію
Фота: сайт кампаніі geeksoutfit.com.

Такім чынам, можна з высокай доляй верагоднасці сцвярджаць, што маральная і этычная дыскусія не шкодзіць прадажам, а, наадварот, дапамагае GeeksOutfit дасягнуць сваёй мэты.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости