Музей POLIN у Варшаве запрашае на вялікае сямейнае святкаванне Ханукі: праграма даступна па-беларуску

Культура
Фота: сайт музея.

Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на святкаванне Ханукі. 14 снежня ў варшаўскім музеі можна будзе пазнаёміцца з габрэйскімі традыцыямі ў цёплай і творчай атмасферы, і што важна для беларускамоўнай супольнасці — праграма будзе даступна па-беларуску!

Падзея суправаджае часовую экспазіцыю «Моц слоў» і пастаянную выставу.

У праграме імпрэзы — расповед пра Хануку, знаёмства са словамі, звязанымі са святам, а таксама магчымасць патрэніравацца іх пісаць на іўрыце.

«Цвіком» праграмы стане Ханукальная гульня, падчас якой можна будзе паразгадваць загадкі.

«Вас чакае дзевяць заданняў, дзякуючы якім вы пазнаёміцеся з ханукальнымі звычаямі і сімваламі, навучыцеся гуляць у дрэйдл і пашукаеце цікавосткі на пастаяннай выставе», — распавядаюць пра інтэрактыўную гульню арганізатары.

«Вы будзеце ўпрыгожваць торбы выбранымі ўзорамі, ствараць бірулькі і аздабляць незвычайныя кнігі! А таксама даведаецеся, як выглядае вашае імя, каліграфічна напісанае на іўрыце, і пазнаеце таямніцы, прыхаваныя ў незвычайным месцы», — інтрыгуе каманда музея.

Час і месца падзеі: 14 снежня, 15:00, Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN.

Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца на мерапрыемства.

Падрабязней дазнацца пра падзею можна тут.

Нагадаем, што ў Музеі дзейнічае пляцоўка сямейнай адукацыі «У караля Мацюся», дзе можна бавіць час усёй сям’ёй. Тут працуе бібліятэка, дзе акрамя кніг на польскай, украінскай, англійскай мовах, можна знайсці выданні і на беларускай мове.

У прапановах Музея POLIN таксама — і беларускамоўныя экскурсіі па галоўнай экспазіцыі, беларускамоўны аўдыёгід. Прагуляцца па залах аднога з найлепшых музейных комплексаў Еўропы цяпер можна ў кампаніі перакладчыка і мовазнаўцы Сяргея Шупы — яго голас гучыць у аўдыёгідзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости