«Спачатку быў Генрых Ібсэн, потым нічога не было, а цяпер у нас ёсць Юн Фосэ». Чаму нарвежскі літаратар атрымаў Нобеля?

Культура
Ян Фосэ. Фота: wikipedia.

Сёння стала вядома, што Нобэлеўская прэмія па літаратуры прысуджаная нарвежцу Юну Фосэ.

У каментары Нобэлеўскага камітэту адзначана, што ўзнагароду Фосэ атрымаў за «наватарскія п’есы і прозу, што выказваюць невыказальнае». Фосэ з’яўляецца адным з самых папулярных драматургаў у свеце, аднак даволі вядомы дзякуючы сваёй прозе.

Яго літаратурная кар’ера пачалася ў 1983 годзе з рамана «Чырвонае, чорнае», які закрануў тэму самагубства і шмат у чым задаў тон яго далейшай творчасці.

У 1994 годзе пабачыла свет яго першая п’еса «І мы ніколі не расстанемся».

Юн Фосэ лічыцца адным з галоўных наватараў у сучасным тэатры дзякуючы здольнасці выклікаць у чалавека страту арыентацыі, што парадаксальным чынам можа забяспечыць доступ да больш глыбокага перажывання, блізкага да боскага. «У яго п’есах мы сутыкаемся са словамі або ўчынкамі, якія здаюцца незавершанымі, з адсутнасцю рашучасці, якая працягвае займаць нашы розумы», — піша прэзідэнт Нобелеўскага камітэта па літаратуры пісьменнік Андэрс Олсан.

Напрыклад, п’еса «Начныя песні» апісвае зацягнутае і цяжкае становішча, у якім імпульсу жанчыны збегчы з новым мужчынам пастаянна супрацьстаіць сустрэчны імпульс. «Так» дапаўняецца ключавым словам «але». Мужчына, якога яна кінула, зводзіць рахункі з жыццём, а яе новы кавалер знікае з поля зроку. «Несумненна, менавіта мужнасць Фосса, які адкрыў для сябе нявызначанасці і трывогі паўсядзённага жыцця, ляжыць у аснове незвычайнага прызнання, якое ён атрымаў сярод шырокай публікі«, — адзначае Андэрс Олсан у біяграфіі пісьменніка.

У аднаактовай п’есе пра дзяўчыну, якая здзяйсняе самагубства, «Варыяцыі смерці» сюжэт раскручваецца з канца — з моманту яе смерці. П’еса напісана кароткімі, перарывістымі фразамі, вымаўленымі шасцю безназоўнымі персанажамі розных пакаленняў, як жывымі, так і памерлымі. П’еса заканчваецца глыбока кранальнай прамовай дзяўчыны, вымаўленай з другога боку магілы, у якой яна выказвае фундаментальную няўпэўненасць у тым, ці было яе рашэнне пакончыць з сабой правільным.

Цэнтральным празаічным творам пісьменніка з’яўляецца «Трылогія» — жорсткая сага пра каханне і гвалт з моцнымі біблейскімі алюзіямі, дзеянне якой разгортваецца ў пустэльным прыбярэжным ландшафце.

«Трылогія» атрымала прэмію Рады Паўночных краін. А другі раманны цыкл, «Септалогія», трапіў у лонг-ліст Букераўскай прэміі 2020 года. «Грандыёзнае палатно пра Бога, адзіноту і зіхатлівую цемру мастацтва«, — апісваецца кніга ў анатацыі. Раман аб’ёмам у 1250 старонак напісаны ў форме маналогу, у якім пажылы мастак размаўляе сам з сабой як з іншым чалавекам. Кожная частка раману пачынаецца адной і той жа фразай і заканчваецца адной і той жа малітвай да Бога.

Юн Фосэ піша на на нарвежскай нюнорскай (адна з формаў сучаснай літаратурнай нарвежскай мовы). На беларускую мову творы пісьменніка перакладаў Ян Максімюк.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: