«Master» ці «nobleman». Заснавальніца выдавецтва Grunwald Publishing расказала пра асаблівасці перакладу «Шляхціца Завальні» на ангельскую мову

Культура

У канадскім выдавецтве Grunwald Publishing рыхтуецца выданне першага англамоўнага перакладу легендарнага твора Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». На анлайн-праграме фэсту Pradmova перакладчыца і заснавальніца выдавецтва Вольга Яноўская расказала пра асаблівасці кнігі.

Выдавецтве Grunwald Publishing працуе ўжо паўтары гады, яго місія — зрабіць беларускую літаратуру больш бачнай у сучасным свеце праз англамоўныя пераклады і перавыданні. За гэты час вышла некалькі кніг на ангельскай мове – «Дзве душы» Максіма Гарэцкага, кулінарная кніга Алеся Белага (дапоўненае перавыданне), перавыданне англамоўнай кнігі «Томоrow is Yesterday» Кастуся Акулы (нецэнзураваны погляд беларусаў на падзеі Другой сусветнай вайны і жыццё пасля яе).

Падзеяй года Вольга Яноўскае называе пераклад і выданне «Шляхціца Завальні». Кніга будзе багата ілюстраваная Настай Лі (83 малюнкі).

Пераклад  Вольга Яноўская рабіла на аснове беларускай версіі Міколы Хаўстовіча з наступнай зверкай з польскім арыгіналам. Яе мэтай было — захаваць голас, структуру і дух арыгіналу. Гэта не зусім даслоўны пераклад, а культурная адаптацыя, бо твор напісаны ў ХІХ стагоддзі, ён мае «архаічную, няроўную, спецыфічную інтанацыю».

Падчас прэзентацыі Вольга Яноўская прывяла прыклады перакладаў некалькіх словаў, якія па рознаму прачытваюцца ў іншых культурных кантэкстах, іх лёгка перакласці з польскай на беларускую, але складана – на ангельскую.

Напрыклад, «шляхціц». У ангельскім варыянце на вокладцы зяўляецца слова «nobleman». Яно, праўда, не азначае тытул, але выкарыстоўваецца даволі шырока, нават у польскім серыяле «1670» ужытае слова «nobleman». Лепшае па гучанню слова «master» мае дадатковыя канатацыі і не зусім падыходзіць. Былі прапановы пакінуць слова «шляхціц» у англамоўнай транслітарацыі, аднак гэта будзе цяжка прачытаць на ангельскай мове, таму не хацелася страціць чытача на першым слове ў назвы твора.

«Master» ці «nobleman». Заснавальніца выдавецтва Grunwald Publishing расказала пра асаблівасці перакладу «Шляхціца Завальні» на ангельскую мову

Словы «пан», «пані», каб захаваць культурны каларыт, былі пакінутыя ў транслітэрацыі. З імёнамі і геаграфічнымі назвамі таксама ўзніклі складанасці. Напрыклад, Полацк пераклалі як Polatsk, а розным нячысцікам і лесунам не сталі шукаць эквіваленты, выдзелілі курсівам са зноскамі і тлумачэннямі. Што такое «гарэлка» не пераклалі і тлумачыць не сталі.

Цяпер кніжка выйшла ў спрошчаным чорна-белым фармаце, а ў электронным варыянце даступная на ўсіх пляцоўках.

Каляровае выданне з ілюстрацыямі яшчэ рыхтуецца, яно з’явіцца праз некалькі тыдняў у выдавецтвах Grunwald Publishing і партрнёрскіх Skaryna Press у Лондане і Globus Books у Сан Францыска.

Замовіць выданне можна тут.

У дадатак да кнігі плануецца падрыхтаваць тэматычны набор карт таро.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости