Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?

Главное
Фрагмент паштоўкі «Беларускі нацыянальны штандар». Таварыства імя Францыска Скарыны. Коўна, 1920-я гады.

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Усе грамадскія святкаванні сёлета адбываюцца па-за межамі Беларусі, у розных краінах свету і ў прыватнасці — у Вялікабрытаніі. Бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане зладзілі навуковы сімпозіум, прысвечаны 106-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. А таксама арганізавалі выставу, на якой паказалі дакументы БНР.

Папрасілі куратараў выставы расказаць, якія ўнікальныя артэфакты БНР захоўваюцца ў архіве «Скарынаўкі» і пра што яны сведчаць.

— Кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане арганізавалі міжнародны навуковы сімпозіум. Яго назва — «Cпадчына 25 Сакавіка і беларуская нацыянальная ідэнтычнасць». Паводле вашых назіранняў, якія аспекты дзейнасці БНР сёння найбольш актыўна даследуюцца?

— Літаральна ўчора быў падпісаны кантракт паміж нашай бібліятэкай і Варшаўскім універсітэтам пра стварэнне на базе бібліятэкі даследчага цэнтра. Сімпозіум стаўся першай імпрэзай гэтай супрацы. Пад гэты сімпозіум мы склалі выставу, з таго, што ў нас ёсць, — з архіўнай спадчыны Беларускай Народнай Рэспублікі. У асноўным гэта дакументы, кнігі маркі, паштоўкі і фотаздымкі.

Важна, што сімпозіум — міжнародны, там ёсць навукоўцы з Беларусі, Літвы, Польшчы і Вялікабрытаніі. Сёння найбольш актуальным пытаннем з’яўляецца актуалізацыя спадчыны БНР, якая цяпер, у святле новай хвалі беларускага адраджэння, прачытваецца зусім па-іншаму.

— У пачатку нашай размовы нагадаю, што самы вялікі збор дакументаў — архівы БНР — захоўваецца ў дзяржархіве Літвы, даследчыкам Сяргеем Шупам збор быў выкладзены для шырокага чытача ў двух тамах (тут першы, а тут другі). Пазней спадар Шупа архівы апрацаваў і выдаў архіўны раман. Яшчэ згадаем, што Літва — была першай краінай, куды пераехала Рада БНР, а якім чынам гэтыя дакументы трапілі да вас?

— Сяргеем Шупам была зробленая тытанічная праца. Яго выданне вельмі аўтарытэтнае і поўнае. Мы, безумоўна, увесь час да яго звяртаемся. І так, гэта самы поўны збор. Тое, што ёсць у нашых архівах, мы атрымалі праз эмігранцкія шляхі. Людзі, якія выязджалі з Беларусі, вывозілі з сабой дакументы, кнігі, фотаздымкі. Часам перадавалі беларусы Амерыкі. Гісторыя БНР злучае розныя краіны і гарады, цяпер яе цэнтр — Канада, бо старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла жыве ў Канадзе. Гэтая гісторыя прайшлася па ўсім свеце.

Калекцыя ў нас невялікая, але пэўныя рэчы ўнікальныя, таму што звязаныя з першымі гадамі дзейнасці БНР.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?
Першая паштоўка, выпушчаная радай БНР. Берлін, 1919. Фота прадастаўлена бібліятэкай і музеем імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Напрыклад, мы захоўваем першую паштоўку, выпушчаную Радай БНР у Берліне. Надрукаваная яна ў 1919 годзе, і на ёй мы бачым увесь склад першага беларускага ўраду. На адвароце пералічаныя ўсе сябры Народнага Сакратарыяту, у тым ліку Іван Серада, Васіль Захарка, Аркадзь Смоліч, Пётра Крэчэўскі, Кастусь Езавітаў. Ад самага пачатку Рада БНР шмат выдавала ў Нямеччыне. Пашпарты БНР таксама там друкаваліся.

— На вашай выставе вы размясцілі ўсе дакументы, ці толькі самыя знакавыя?

— Мы паказалі толькі выбраныя экспанаты, аднак тэматыка БНР тым ці іншым чынам знітаваная з большай часткай нашай калекцыі. Напрыклад, экспазіцыя перакрыжоўваецца з выставай «Няскораныя», якая працуе ў бібліятэцы з 2022 года. Выстава прысвечаная беларускім рэпрэсаваным, у тым ліку сталінскіх часоў. І ў значнай ступені яна прысвечана дзеячам БНР — стваральнікам нашай навукі, культуры, дзяржаўнасці. Большасьць рэпрэсаваных дзеячаў беларускай навукі і культуры, прадстаўленых на выставе – гэта таксама дзеячы БНР — Цвікевіч, Ластоўскі, Лёсік, Езавітаў, Смоліч. Сімвалічна, што цэнтрам выставы з’яўляецца лагерная кашуля Ларысы Геніюш, нашай выбітнай паэткі, якая была Генеральным сакратаром Ураду БНР у Празе. У нас невялікая музейная прастора, і да Дня Волі мы думалі зачыніць «Няскораных», каб вызваліць месца пад выставу, прысвечаную БНР. Аднак хутка стала зразумела, што няма сэнсу прыбіраць першую выставу, бо абедзьве тэмы не проста злучаныя паміж сабой, яны ўзаемапранікальныя.

Да ранніх дакументаў належаць візітоўкі Васіля Захаркі, Вацлава Ластоўскага, Міколы Абрамчыка, Тумаша-Антона Грыба, Лявона Зайца.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?
Візітоўкі Васіля Захаркі, Вацлава Ластоўскага, Міколы Абрамчыка, Тумаша-Антона Грыба, Лявона Зайца.

Наступная тэма выставы — гэта дыпламатычнае прадстаўніцтва Рады БНР. Новаабвешчаная рэспубліка не мела войска, эканамічнай базы, сілы былі вельмі абмежаваныя, але Рада рабіла вялікія высілкі, каб дамагчыся міжнароднага прызнання БНР. Гэта быў даволі паспяховы аспект працы Рады, таму што ў выніку яе ў шэрагу краін былі адкрытыя вайскова-дыпламатычныя місіі, консульствы, прадстаўніцтвы БНР – напрыклад, у краінах Балтыі, Украіне, Турцыі, Чэхаславакіі, Фінляндыі. На выставе мы паказваем унікальны здымак консульскага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі пачатку 1920-х гадоў, на якім — консул БНР Іван Ермачэнка і яго сакратар Лучыннікаў. На сцяне за спінай консула вісіць Пагоня.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?
Консул БНР у Канстанцінопалі Іван Ермачэнка з сакратаром Лучыннікавым. Фота прадастаўлена бібліятэкай і музеем імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Таксама на выставе ёсць бланк дыпламатычнага пашпарта з прыгожым тэкстам на трох мовах – па-беларуску, па-французску і па-нямецку. Тэкст такі: «Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, іменем беларускага народу просімо ваенныя і цывільныя ўстановы чужаземных дзяржаў і загадваем ўсім прыслухаючым нам ваенным і цывільным уласцям, каму гэты пашпарт будзе паказаны, дазволіць свабодны праезд і даваць у патрэбе ўсялякую дапамогу».

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?

Наступны экспанат — гэта адзін з двух цывільных пашпартоў, якія ў нас захоўваюцца. Такія агульнаграмадзянскія пашпарты БНР пачалі выдавацца ў 1919 годзе. Друкаваліся яны на замову Рады ў Берліне ў Славянскай друкарні Язэпа Галеўскага. На вокладцы была выява Пагоні. Герб быў на кожнай з дванаццаці старонак пашпарта.
Пашпарт быў дадзены Антону Чарапуку, там пазначана мэта выезду і краіны, у якія ён з гэтым пашпартам можа выязджаць.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?

І ёсць пашпарт беларускага дзеяча Янкі Чарапука, сына Антона, які па гэтым пашпарце БНР выехаў у Амерыку ў 1922 годзе.

Цікава, што ў пашпарце пазначалі рост — высокі ці невысокі, колер валасоў, колер вачэй і занятак. А таксама змяшчалі імя і фотаздымак жонкі. На апошняй старонцы мы бачым штампы, якія ставяцца пры перасячэнні мяжы. У пашпарце Янкі Чарапука яны амаль усе латышскія.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?
Рукапіс ноты пратэсту Намесніка Старшыні Рады БНР Васіля Захаркі Камісару замежных спраў РСФСР Георгію Чычэрыну супраць савецкай акупацыі Беларусі. Масква, 17 ліпеня 1920 года.

Таксама ў нас захоўваецца рукапіс ноты пратэсту 1920 года ад тагачаснага намесніка старшыні Рады Васіля Захаркі. Ён знаходзіўся тады на дыпламатычнай місіі ў Расіі і напісаў афіцыйны пратэст камісару замежных спраў РСФСР Георгію Чычэрыну супраць савецкай акупацыі Беларусі. Цікава, што чарнавік ноты напісаны па-беларуску.

Наступны дакумент датуецца 1926 годам. Васіль Захарка, ужо жывучы ў Празе, напісаў гістарычны нарыс «Галоўныя момэнты беларускага руху». У нас захоўваецца арыгінальны друкапіс гэтага твора. Часткі яго выдаваліся ў англійскім перакладзе і ў часопісе «Спадчына». У 1999 годзе яго цалкам надрукавала ў «Запісах БІНІМа» Наталля Гардзіенка.

Чым адметны гэты твор? Першая частка, прысвечаная старажытнай гісторыі Беларусі, у пэўным сэнсе спрэчная, найбольш цікавыя другая і трэцяя часткі, дзе апісваецца гісторыя беларускага адраджэнскага руху ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917-га да 1926 года. Захарка сам быў і сведкам, і актыўным удзельнікам тых драматычных падзей, напрыклад, разгону бальшавікамі Першага Усебеларускага з’езда, таму ягонае сведчанне надзвычай каштоўнае. Падае ён, безумоўна, сваю версію, але яна ад таго не менш важная.

Пісаў Захарка гэты тэкст пасля Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне ў 1925 годдзе, на якой яны з Пётрам Крэчэўскім адмовіліся прызнаваць Савецкую Беларусь і разам з урадам Цвікевіча і выехалі ў Прагу. Рэшта ж ураду БНР, паверыўшы сталінскай беларусізацыі, вярнулася ў Савецкую Беларусь. Крэчэўскі і Захарка, якія тады не паверылі Саветам, пазней маглі толькі назіраць за знішчэнне сваіх паплечнікаў у Савецкім Саюзе.

— І гэта яшчэ адна тэма, якая цяпер актуальная: ехаць ці заставацца…

— Адна нашая ўкраінская каляжанка, калі глядзела выставу «Няскораныя», адгукнулася на гэты сюжэт з вяртаннем. Яна сказала, што з Украінскай Народнай Рэспублікай адбылася тая ж самая гісторыя: калі ў краіне праходзіла ўкраінізацыя, шмат якія нацыянальныя дзеячы вярнуліся, і там іх напаткаў той самы лёс.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?

Наступны дакумент тычыцца Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-1920 гадоў. Рада БНР накіравала сваю дэлегацыю на чале з Антонам Луцкевічам для ўдзелу ў канфэрэнцыі, на якой падводзіліся вынікі Першай сусветнай вайны і вызначаліся ўмовы пасьляваеннага міжнароднага парадку.

Тагачасны старшыня Рады Міністраў Антон Луцкевіч вельмі актыўна рыхтаваў міжнародную апінію перад гэтай канферэнцыяй. Выдавалася шмат гістарычна-публіцыстычных брашур, якія тлумачылі, што такое Беларусь і расказвалі пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці. Асноўным дакументам была брашура прафесара Мітрафана Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», выдадзеная для ўдзельнікаў канферэнцыі па-французску, якая дадавалася да мемарыялу БНР. У гэтым выданні была змешчана славутая мапа БНР у этнічных межах.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?

У той жа час была выдадзеная невялікая брашура самога Антона Луцкевіча «Усходняя Беларусь» — тлумачэнне таго, што сабой уяўляе Беларусь, якая не ўваходзіць у склад Польшчы. Выйшаў гістарычны нарыс «Беларусь» Аляксандра Цвікевіча. На Парыжскую канферэнцыю ўскладаліся вялікія спадзяванні, але урад Луцкевіча не дасягнуў жаданага — шырокага міжнароднага прызнання не адбылося.

Польскія палітыкі тады тлумачылі, што БНР у вайсковым плане — гэта нуль, і таму з ёй не мае сэнсу лічыцца. З-за таго, што не было свайго войска, дыпламатычныя захады мелі вельмі абмежаваны поспех.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?
Паштоўка «Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка», выпушчаная Радай БНР. Берлін, 1919. Фота прадастаўлена бібліятэкай і музеем імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Каштоўную частку нашай калекцыі БНР складаюць арыгінальныя паштоўкі з беларускімі сімваламі, выпушчаныя Радай. Самая пазнавальная з іх — з Пагоняй і гербамі беларускіх ваяводстваў — выдадзеная ў Берліне. Яна перавыдавалася ў 1940-я, і ў нас захоўваюцца і арыгінал 1919 года, і пазнейшае перавыданне.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?
Паштоўка «Беларускі нацыянальны штандар». Таварыства імя Францыска Скарыны. Коўна, 1920-я гады. Фотаздымкі прадастаўлены бібліятэкай і музеем імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Яшчэ адна з ранніх паштовак, якую выпусціла Рада, гэта «Беларускі нацыянальны штандар». Паштоўка адметная не толькі эстэтычна, але і сваім адваротам. Слова «пісулька» (тады так называлі паштоўку) напісана на некалькіх мовах — літоўскай, нямецкай, французскай і ідыш.

На гэтай паштоўцы налепленыя маркі «Асобнага атраду БНР». Яны былі выпушчаныя па замове Рады ў 1920 годзе для войск Асобнага атраду Булак-Балаховіча.

Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»?

Маркі выдаваліся з мэтай падтрымкі Рады і для карыстання ўдзельнікаў гэтага атрада. Яны былі ў звароце ў Латвіі толькі каля трох тыдняў, але зрабіліся філаталістычнай цікавосткай. Думаем, што гэтая паштоўка, у якой няма тэксту, а ёсць толькі адрас, была паслана менавіта дзеля гэтых пагашаных марак.

А побач мы выстаўляем самі наборы марак, якія выпусціла Рада БНР. Паводле адных даследчыкаў, яны датуюцца 1918 годам, паводле іншых — 1920-м.

Пра пераемнасць працы Рады БНР у выгнанні сведчыць наш апошні экспанат — пашпарт БНР, які належаў Гаю Пікарду — славутаму даследніку беларускай царкоўнай музыкі, які вельмі-вельмі шмат зрабіў для беларускай дыяспары ў Брытаніі і для пашырэння беларускай культуры ў свеце. Ён займаўся таксама і апісаннем гэтых марак, іх сістэматызацыяй.

Пашпарт БНР быў яму выдадзены ў 1968 годзе.

На выставе мы паказваем штомесячнік «Беларускі сцяг», які выходзіў у Коўне ў 1922 годзе. У нас ёсць усе чатыры асобнікі. Гэта адзінае выданне, якое было афіцыйным органам беларускага ўрада. Выдавалі яго Клаўдый Дуж-Душэўскі і Вацлаў Ластоўскі. Аляксандр Цвікевіч вельмі шмат даваў туды публіцыстычных матэрыялаў, якія з’яўляліся праграмнымі.

Напрыканцы нашай гутаркі варта прывесці менавіта яго словы, бо Цвікевіч, асэнсоўваючы падзеі 25 сакавіка, пісаў «Наша дзяржава не стала незалежнай. Але гэта ня зьмяншае надзвычайнай, гістарычнай вартасьці гэтага акту, як галоўнейшага закону беларускага вызваленчага руху, усяго беларускага адраджэньня. Ён стаў не законам, праведзеным у жыцьцё, але стаў законам беларускага жыцьця».

Гэта закон беларускага жыцця мы цяпер і ўвасабляем, калі мусім вяртацца да місіі БНР і зноў праходзіць той шлях…

Наша выстава складаецца збольшага з папяровых прадметаў, бо гэта найперш архіўная спадчына… Мы сустракаем у медыях меркаванні пра тое, што ўсе выставы БНР — гэта выставы дакументаў, друкаванай прадукцыі. Маўляў БНР пакінула па сабе груды паперы. Маем такое зняважлівае стаўленне: чаго вартыя гэтыя паперкі?

На гэта вельмі трапна адказаў яшчэ ў часы БНР Клаўдый Дуж-Душэўскі: «Палітыка — гэта дзень, а кніжка — вечнасць. Трэба было б уцяміць усім, што на грунці культуры німа ні партый, ні груп, ні арыентацый. Ёсьць адна вялікая, магутная і вечная «культура», перад якой усе на сьвеце пахіляе сваю галаву. Над усім можна ўзяць перавагу, а над ёй ніхто і ніколі. Яна дыктуе правы і абавязкі. Яна заўсёды пабеждае. Той выходзіць пабядзіцелем, хто найбольш блізкі да культуры, бо яна і розум, і адзежа, па ей і спатыкаюць, і праводзяць».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: