«Нам удалося больш, чым магчыма»: праект «Белсат DOC» падвёў вынікі года

Главное

На YouTube-канале «Белсат DOC», дзе публікуюць дакументальныя фільмы і рэпартажы тэлеканала «Белсат», падвялі вынікі года: 402 тысячы праглядаў і 36 апублікаваных дакфільмаў і тэлерэпартажаў. Нягледзячы на экстрэмісцкі статус, больш за 70% праглядаў каналу было з Беларусі.

«Хаця нялёгкі перыяд для беларускага даккіно і бюджэты на кіно мінімальныя, нам удалося больш, чым магчыма», — прызнаецца ў сацсетках каманда.

У 2025 годзе на «Белсат DOC» было зроблена 12 дакументальных стужак, большасць іх даступная для прагляду на YouTube-канале.

1. «Наша памяць», рэжысёр Юры Каліна, 2025 год — капрадакшын з Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku/Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Прэм’ера ў беластоцкім кінатэатры ФОРУМ на пачатку 2025 г. Фільм атрымаў адмысловы прыз на 1° Narewka Dok Festiwal 2025.

2. «Кола жыцця» рэжысёр Арцём Лобач, 2025 год — візуальнае і філасофскае падарожжа праз традыцыйную культуру беларусаў, у аснове якой – глыбокая сувязь чалавека з прыродаю цягам каляндарнага года.

3. Завяршэнне капрадакшына «ІНГА» ў рэжысуры Кшыштофа Капчынскага, які меў прэм’еру на Krakow Film Festival і да канца 2025 года прыстунічаў яшчэ на 10 іншых польскіх кінафестывалаях

Фільм зявіцца ў 2026 годзе. Цяпер можна паглядзець трэйлер.

 

4. У гадавіну смерці Алеся Пушкіна (11.07.2025) у эфіры Белсат TV быў паказаны дакументальны фільм Рамана Шэля «Апошнія словы», зняты ў Беларусі, ён расказвае пра апошнія 2 гады жыцця беларускага мастака.

На жаль, пакуль не атрымалася апублікаваць гэты фільм на YouTube-канале Белсат DOC, але можна паглядзець трэйлер.

5. «Марш, што стаў марафонам» — дакументальны рэпартаж Сцяпана Пуцілы на пятую гадавіну беларускай рэвалюцыі

6. «Беларускі едуць на Падляшша», рэжысёр Арцём Лобач, 2025 год — гераіні фільма, што жывуць у эміграцыі, адкрываюць сваю беларускасць на польскім баку мяжы — на Падляшшы. Тут яны знаёмяцца з фальклорам і традыцыйнай праваслаўнай рэлігійнасцю. Фільм атрымаў адмысловы прыз на 1° Narewka Dok Festiwal 2025 і быў паказаны на 1° праглядзе дакументальных фільмаў «Вышаптанае — традыцыя, духоўнасць» у варшаўскім кінатэатры WISŁA.

 

7. «Такога кшталту надзея», рэжысёр Павел Січэк — прэм’ера на YouTube-канале Белсат DOC фільма пра Андрэя Саннікава, які паказвалі на 76° Locarno Film Festival – 2023, Швейцарыя.

8. «Белсат»: 18 гадоў свабоды насуперак усяму, рэжысёркі Вольга Воранава, Вілля Казлова, — дакументальны рэпартаж на 18-ю гадавіну паўставання тэлеканалу Белсат TV.

9. «1795 – Імперыі супраць рэспублікі», рэжысёр Цімафей Акудовіч, 2025 год — дакументальны дэбют гісторыка Цімоха Акудовіча. Фільм прысвечаны разбору прычынаў развалу Рэчы Паспалітай.

 

10. «Ваяры і валанцёры» — новы рэпарцёрскі цыкл Вольгі Воранавай — 16 выпускаў выйшла на YouTube-канале Белсат DOC у 2025 годзе.

11. «Казка», рэжысёр Якуб Станкевіч — аўтарскае кіно пра мастака з Падляшша, які жыве ў лесе, як увасабленне зніклай беларускай вёскі і беларускага лёсу, ператвараючы гістарычны боль народа ў містычнае і трагічнае мастацтва. Фільм збіраюцца паказаць у 2026 годзе на некалькіх кінафестывалях.

12. «Двіж», рэжысёр Аляксандр Гарадко — эмацыйная, шматгалосная аповесць пра музыку, якая павінна была аб’ядноўваць, і пра свет, які становіцца ўсё больш падзеленым. Фільм збіраюцца паказаць у 2026 годзе на некалькіх кінафестывалях, а магчыма, зробяць адмысловую прэм’еру ў варшаўскім кінатэатры.

На дакументальныя фільмы «Белсат DOC» можна падпісацца тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости