Франкфурцкі кніжны кірмаш пройдзе гэтай восенню ў 75-ты раз. На ім будзе прадстаўлены беларускі стэнд, які можна будзе наведаць з 18 па 22 кастрычніка. Стэнд арганізаваны грамадскай ініцыятывай «Інстытут беларускай кнігі», які падтрымлівае ўдзел незалежных выдавецтваў: Januškevič Publishing, Gutenberg Publisher, Vesna Books, Skarynyčy, Skaryna Press, ARCHE, «Мяне няма».
18 кастрычніка а 13-й гадзіне адбудзецца панэль, прысвечаная Беларусі. Яна мае назву «Free Expression in the Face of Repression».
Многія беларускія пісьменнікі і выдаўцы вымушаныя былі сысці ў падполле альбо з’ехаць за мяжу. Сёння яны прыкладаюць намаганні, каб аднавіць сваю дзейнасць і падтрымліваць сувязі з беларускімі грамадзянамі, раскіданымі па розных краінах свету.
Што значыць аднавіць працу ў якасці пісьменніка або выдаўца за мяжой?
Якія існуюць шляхі для распаўсюду кніг? Ці можна разважаць пра беларускую літаратуру не з пазіцыі ахвяры, не як пра палітычную заяву, а з перспектывы літаратурных якасцей і пасылаў?
Якая будучыня чакае беларускую літаратуру?
Удзельнікі панэлі:
- Вольга Гапеева – беларуская пісьменніца і паэтка;
- Аліна Коўшык – кіраўніца Прадстаўніцтва па справах адукацыі і нацыянальнага адраджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай;
- Ала Пігальская – PhD, прадстаўніца Інстытута беларускай кнігі;
- Інга Пец – мадэратар, эксперт па Беларусі ў Бэрліне, рэдактар dekoder.org
Працоўная мова: ангельская
Тут з’явіцца спасылка на прамую трансляцыю з мерапрыемства.
Панэль арганізаваная Інстытутам беларускай кнігі і Франкфурцкім кніжным кірмашом у супрацоўніцтве з dekoder.org.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: