Засумавалі па Pradmova? Анлайн-праграма фэсту інтэлектуальнай кнігі стартуе ўжо заўтра

Культура
Фота: сацсеткі фэсту.

Ужо заўтра, 6 снежня, у сеціве стартуе анлайн-праграма фэстываля інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

Вандроўны фэст пакінуў на канец год магчымасць трапіць (у віртуальным фармаце) на прэзентацыі кніг: Вольгі Касцюк, Аксаны Гурыновіч, Макса Шчура, а таксама ілюстраванага выдання «Шляхціч Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага у перакладзе на англійскую.

Так, распачне праграму 6 снежня а 12.00 гадзіне дыскусія на тэму «Пратэст, вайна і мова» на прыкладзе кнігі кароткай прозы «Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк. Пісьменніца жыве ў Новай Зеландыі (Аатэароа), і ў сваім зборніку апавяданняў распавядае пра «мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам».

А 13.00 ўжо распачнецца прэзентацыя важнага даследавання беларускай гісторыка архітэктуры і куратаркі Аксаны Гурыновіч «Raising the Curtain. Operatic Modernism and the Soviet Nations». Аўтарка, якая даследуе пабудаванае асяроддзе Халоднай Вайны з фокусам на дзяржаўным сацыялізме, напісала дысертацыю, у цэнтры ўвагі якой архітэктура пасляваеннага мадэрнізму. У кнізе, выдадзенай нямецкім выдавецтвам Spector Books, даследчыца разглядае архітэктуру двух музычных тэатраў — Тэатр Оперы і Балета ў Вільні і Тэатра Музычнай Камедыі ў Мінску.  Як архітэктура гэтых будынкаў адлюстроўвае нацыянальныя амбіцыі і жаданні грамадства, і як архітэктары ўдзельнічалі ў працэсах нацыянальнага будаўніцтва — Аксана Гурыновіч прапануе глыбей пазнаёміцца з гэтым аспектам гісторыі архітэктуры.

Прадоўжыцца фестываль а 14.00 сустрэчай з паэтам, перакладнікам і буддыстам Максам Шчурам. Аўтар прадставіць сваю наноўшую кнігу, жанр якой акрэсліваецца як «мэм-угáры», — «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе».

Засумавалі па Pradmova? Анлайн-праграма фэсту інтэлектуальнай кнігі стартуе ўжо заўтра
Макс Шчур. Фота: сацсеткі фестываля.

І завершыць анлайн-эдыцыю а 16.00 прэзентацыя ілюстраванага выдання «Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales» — слыннага твору Яна Баршчэўскага. Сёлета выбітны твор беларускай літаратуры выйшаў на англійскай мове ў выдавецтве Grunwald.

Заўважым, што акрамя заўтрашніх падзей, анлайн-праграма «Прадмовы» ўключае ў сябе яшчэ два мерапрыемствы.

Сустрэчу з кіраўніком інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраславам Іванюком — яна адбудзецца 10 снежня.

І прэзентацыю кнігі VEHA «Руіны Беларусі» — кнігі-альбому, у якім прадстаўлена калекцыя фотаздымкаў разбураных помнікаў архітэктуры. Здымкі, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 19-20 стагоддзях, паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў, у тым ліку са збораў Цэнтра беларускай культуры.

На адмысловай падзеі, якая адбудзецца 15 снежня, «Руіны Беларусі» прадставяць: Леся Пчолка, Ася Хмыз, Уладзімір Грамовіч, Анатоль Вап, Ілона Карпюк.

Пляцоўка анлайн-праграмы Pradmova знаходзіцца тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости