Абвешчаны набор на міжнародны сямідзённы Music Camp, які адбудзецца з 10 па 17 жніўня 2026 года. Арганізатары паведамілі пра новыя даты і змену лакацыі — сустрэча творцаў пройдзе ў літоўскай Клайпедзе.
Праект рэалізуецца ў межах праграмы паскарэння крэатыўных супольнасцяў Creative Communities Acceleration Program (CCAP) і фінансуецца Шведскім інстытутам. Галоўная мэта ініцыятывы — аб’яднаць музыкаў, якія разглядаюць творчасць як інструмент развіцця супольнасцяў, свабоды і дэмакратычнага самавыяўлення.
Хто можа падаць заяўку
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца:
- Музыкі, кампазітары, прадзюсары, саўнд-артысты і іншыя музычныя практыкі;
- Грамадзяне Беларусі, якія зараз пражываюць у любой краіне свету;
- Крэатыўныя спецыялісты, якія пастаянна базуюцца ў Швецыі (незалежна ад іх культурнага паходжання).
Абавязковай умовай для ўдзельнікаў з’яўляецца валоданне англійскай мовай, паколькі яна будзе рабочай на працягу ўсяго кэмпа.
Праграма і вынікі
Падчас інтэнсіву беларускія і шведскія творцы будуць працаваць над сумеснымі праектамі. Музычны кэмп завершыцца вялікім публічным канцэртам. Пасля выступу ўдзельнікі змогуць абмеркаваць атрыманы досвед, атрымаць зваротную сувязь ад экспертаў і акрэсліць перспектывы для будучага міжнароднага супрацоўніцтва.
Як удзельнічаць
Прыём заявак ужо адкрыты, аднак тэрміны падрыхтоўкі сціслыя — дэдлайн падачы анкет заканчваецца 31 мая 2026 года.
Каб далучыцца да праекта, неабходна запоўніць анлайн-форму заяўкі.
Даведацца больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы і праграму можна на афіцыйным сайце.
Праграма CCAP накіравана на ўмацаванне партнёрства паміж творчымі прафесіяналамі з Беларусі, Швецыі і Літвы. Акрамя музычнага кірунку, яна таксама падтрымлівае сумесныя ініцыятывы ў галінах тэатра і кіно, прасоўваючы мастацтва як прастору свабоды і дэмакратычных каштоўнасцяў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
