Энтузіясты плануюць прывесці беларускі camp на вядомы амерыканскі фестываль Burning Man

Культура
Фота: https://www.facebook.com/ValeryAstrynski

Суполка беларускіх бёрнераў – прыхільнікаў і ўдзельнікаў слыннага фестывалю самавыяўлення Burning Man – сёлета плануе зладзіць на форуме беларускі лагер. Будучай пляцоўцы далі назву MARA.

Падрабязней пра праект распавёў у сваіх сацсетках бізнесмен Валер Астрынскі.

«Будзе наша пляцоўка называцца MARA, і сабралася ў нас ужо 35 беларусаў, на жаль, больш прыняць не можам, бо звычайна першы раз выдзяляецца самы малы кавалак пустыні 30х30 мэтраў, у наступны год будзе болей, калі мы добра усё зарганізуем», – падзяліўся бізнесовец і вялікі прыхільнік амерыканскага фэсту.

Валер нагадаў, што беларускае Burning Man Community існуе з 2020 года – і што свой міні-аналаг фэсту кам’юніці ладзіла яшчэ ў 2020-м там падчас Vasilek Party.

Без бюджэту, на чыстым энтузіязме беларусы сабраліся разам, каб прыгатаваць смачную ежу, прыдумаць і ўвасобіць яскравы вобраз, майстраваць, танчыць, піць гарбату, баляваць, а пасля, як гэта робіцца ў выпадку з амерыканскім фэстам, калі пасля падзеі пустыня прыбіраецца, пакінуць пасля сябе экалагічную прастору. Супольнасць сустракалася яшчэ некалькі разоў у Беларусі, цяпер жа, калі шмат хто знаходзіцца ў эміграцыі, прыйшоў час увасобіць беларускі праект напасрэдна на Burning Man.

Што ж плануецца на беларускай пляцоўцы?

Энтузіясты плануюць прывесці беларускі camp на вядомы амерыканскі фестываль Burning Man
Фота: facebook.com/ValeryAstrynski.

«Мы вырашылі прывесці ў пустыню сапраўдную лазню (яе ўжо будуе ў Варшаве Андрэй Львовскі, – падзяліўся Валер Астрынскі.

Таксама беларуская каманда хоча пачаставаць наведвальнікаў фэсту дранікамі. Для гэтай мэты быў куплены ў Амерыцы жоўты аўтобус, які зараз трансфармуюць у фуд-трак/DRA-Car.

«Мы пачалі ствараць нашу ўтопію, заснаваную на эмпатыі, свабодзе і адказнасці», – запрашае далучыцца да інстаграма будучага беларускага кэмпа бізнесовец.

Энтузіясты плануюць прывесці беларускі camp на вядомы амерыканскі фестываль Burning Man
Фота: facebook.com/ValeryAstrynski.

Адзначым, што беларусы ўжо неаднойчы прымалі ўдзел у фестывалі Burning Man. Да прыкладу, беларускія мастачкі Марыя Тарлецкая і Ганна Сілівончык прадстаўлялі свае творы на амерыканскім фэсце мастацтва ў 2023 годзе.

Але пагодзімся, што асобнага беларускага кэмпу на падзеі не было.

У штогадовым фестывалі творчага самавыяўлення Burning Man прымае ўдзел больш за 60 тысяч людзей з усяго свету. У пустыні Блэк-Рок удзельнікі падзеі ствараюць горад сваёй мары Black Rock City з жылымі вуліцамі і інфраструктурай, вакол якіх пабудаваны мастацкія аб’екты, сцэны і забаўляльныя зоны. У цэнтры ўстаноўлены сімвал фестывалю — фігура «палаючага чалавека».

Як акрэсліў сузаснавальнік Burning Man Лары Харві, фестываль Burning Man кіруецца дзесяццю прынцыпамі: радыкальнае ўключэнне, дараванне, дэмадыфікацыя, радыкальная апора на сябе, радыкальнае самавыяўленне, супольныя намаганні, грамадзянская адказнасць, не пакіданне слядоў, удзел і непасрэднасць.

Дарэчы, нягледзячы на назву фестывалю, свае творы мастакі-ўдзельнікі ўсё ж не спальваюць, такі лёс толькі ў цэнтральнай драўлянай скульптуры чалавека – Burning Man і канструкцыі храма. Многія аб’екты атрымліваюць другое жыццё – трапляюць на выставы і ў музеі, здаюцца ў арэнду на фестывалі, рэйвы, прыватныя вечарынкі і іншыя культурныя мерапрыемствы. Многія работы знаходзяць сваіх пакупнікоў адразу на фестывалі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости