«Дзённік дыхання…» беларускай аўтаркі Вольгі Сазыкінай стаў часткай калекцыі Музея сучаснага мастацтва ў Лейпцыгу

Культура
Вольга Сазыкіна. «Дзённік дыхання. Міміка лёгкіх». Фрагмент. Фота: secondaryarchive.org

Графічныя творы Вольгі Сазыкінай з цыкла «Дзённік дыхання. Міміка лёгкіх» будуць захоўвацца ў калекцыі Музея сучаснага мастацтва ў Лейпцыгу.

«Дзённік дыхання. Міміка лёгкіх» ­– гэта сапраўды запіс рытму дыхання мастачкі. Максімальна засяродзіўшыся на сябе, яна фіксуе свае ўздыхі і выдыхі – белымі лініямі на чорным фоне.

Сімвалічна, што з дыханнем, паветрам звязана дзейнасць Вольгі Сазыкінай і як мастачкі па шкле, распрацоўшчыцы складаных інавацыйных тэхнік на базе эксперыментальнай лабараторыі шклозавода «Нёман». У сваіх аўтарскіх аб’ектах форму выдзіманага шкла яна фармавала з дапамогай  розных перашкод – дроту, пераплеценых канструкцый, нават пустых бляшанак з-пад кансерваў. Сканструяваная перашкода спыняе дыханне майстра пры выдзіманні шкла і такім чынам фармуе твор. У сваіх графічных працах мастачка таксама спыняе-фіксуе свой уздых і выдых – і так узнікае выразная па форме графічная праца.

Графічная фіксацыя дыхання патрабуе вялікай унутранай напружанасці: «Унутраны рытм на самай справе дастаткова ёмісты, – тлумачыць Вольга Сазыкіна працэс узнікнення сваіх візуальных дзённікаў. – Ёсць сусветныя вібрацыі, такія як прылівы-адлівы, змены дня і ночы, квадраў месяца, але існуе ў кожнага з нас і ўнутраны рытм: ціск крыві, пульс, дыханне.

Рытм дыхання з’яўляецца асновай усяго, як першая літара ў алфавіце. 

Гэта пісьменна і ў мастацкім плане, таму што ў выяўленчай мове існуюць толькі тры сімвалічныя літары — лінія, кропка і пляма. З іх нараджаецца ўсё візуальнае, і лінія тут апынаецца ў цудоўнай сувязі з рытмам дыхання. Апошні ажыўляе матэрыю як такую. Як першы ўдых. Удыхнуў і прыйшоў у гэта жыццё. Намацваць рытм дыхання стала для мяне цікавым досведам. Рытмы розных людзей не падобныя адзін да аднаго — як адбіткі пальцаў, як генетычны код. Гэта абсалютна аўтарскае…

Праз лінію (рух рукі) я перадаю свой стан… Гэта яшчэ і дакументацыя. Мая сяброўка сказала: “Як ты цікава намалявала дыханне”. На самай справе — не малюнак, а запіс, і ў гэтым розніца. Калі я перарываюся, пазначаю час (дату), потым працягваю. Гэта досыць цяжкая, напружаная праца. Часам было так, што я амаль не спынялася цэлыя суткі. Кожны раз рытм атрымліваецца іншым. Гэта залежыць ад часу і месца, што таксама вельмі важна. Дзесьці ты адчуваеш сябе гарманічна і добра, дзесьці — не. Такім чынам, праект будзе пастаянна працягвацца, думаю, да апошняга ўдыху».

Першыя графічныя аркушы «Дзённіка…» з’явіліся яшчэ ў 1997 годзе. Запісы-фіксацыі працягваліся ў розных месцах і ў розныя гадзіны сутак, а ў 2014-м праект экспанаваўся ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў форме складанай прасторавай інсталяцыі.

Тут можна паглядзець самапрэзентацыю мастачкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: