ЗША выведуць апошніх ваеннаслужачых з Сірыі. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на афіцыйных асоб. Амерыканскія вайскоўцы з’явіліся ў Сірыі дзесяць гадоў таму для барацьбы з групоўкай ІГІЛ.
На дадзены момант гаворка ідзе пра вывад 1000 ваеннаслужачых. Войскі будуць выведзены з дзвюх апошніх баз на працягу наступных двух месяцаў. Аднак рашэнне можа быць перагледжана, калі ІГІЛ зноў узмоцніцца.
Раней паведамлялася, што вайскоўцы ЗША пакінулі сваю галоўную базу аш-Шададзі ў правінцыі Эль-Хасака на паўночным усходзе Сірыі. Аб’ект заняла сірыйская армія, перадача кантролю над базай прайшла ў каардынацыі з амерыканскім бокам.
Таксама на мінулым тыдні амерыканцы сышлі з базы ат-Танф на поўдні Сірыі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
