Зяленскі: Людзям патрэбен Вялікдзень без пагроз

Украіна будзе дзейнічаць люстрана. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі пасля таго, як Расія абвясціла пра велікоднае перамір’е.

“Украіна неаднаразова заяўляла, што мы гатовыя да люстраных крокаў. Мы прапаноўвалі ў гэтым годзе спыненне агню на час велікодных свят і будзем дзейнічаць адпаведна. Людзям патрэбен Вялікдзень без пагроз і рэальны рух да міру, і ў Расіі ёсць шанец не вяртацца да ўдараў і пасля Вялікадня”, — заявіў Зяленскі.

Нагадаем, учора ўвечары прэс-служба Крамля паведаміла, што Пуцін абвясціў перамір’е з 16:00 11 красавіка да канца дня 12 красавіка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!