Дональд Трамп и Владимир Зеленский 17 октября 2025 года в Вашингтоне. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнты ЗША і Украіны Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі могуць сустрэцца ў нядзелю. Пра гэта са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка напісаў журналіст Axios Барак Равід.
«Прэзідэнт Трамп сустрэнецца з украінскім прэзідэнтам Зяленскім у нядзелю ў Мар-а-Лага», — паведаміў ён.
Раней Уладзімір Зяленскі анансаваў хуткую сустрэчу з Трампам. Пры гэтым украінскі прэзідэнт заявіў, што многае можа вырашыцца да Новага года.