МЗС рэкамендуе беларусам быць асцярожней у Калумбіі ў сувязі з землятрусам

МЗС Беларусі рэкамендуе грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Калумбіі, выконваць меры асабістай бяспекі ў сувязі з землятрусам.

«Рэкамендуем беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Калумбіі, выконваць меры асабістай бяспекі, пазбягаць знаходжання паблізу будынкаў, якія маюць бачныя пашкоджанні, улічваць магчымасць паўторных падземных штуршкоў і прытрымлівацца ўказанняў мясцовых уладаў», — паведамляе МЗС.

Нагадаем, 10 жніўня ў Калумбіі адбыўся землятрус магнітудай 7,4. На сёння вядома пра больш за 100 загінулых.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!