Рабочы загінуў на нарыхтоўцы торфу ў Талачынскім раёне

У Талачынскім раёне пры нарыхтоўцы торфу загінуў рабочы, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У пачатку жніўня машыніст экскаватара выконваў работы ў кар’еры па нарыхтоўцы торфу. У нейкі момант экскаватар з’ехаў у кювет, перакуліўся і прыціснуў рабочага. Мужчына памёр.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць наступіла ад механічнай асфіксіі ў выніку здушэння грудной клеткі і жывата.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!