Владимир Зеленский. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў хуткую сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
«Рустэм Умераў далажыў пра свае чарговыя кантакты з амерыканскім бокам. Не губляем ніводнага дня. Дамовіліся пра сустрэчу на найвышэйшым узроўні — з прэзідэнтам Трампам — у бліжэйшы час. Многае можа вырашыцца да Новага года», — паведаміў Зяленскі.
Нагадаем, днямі ўкраінскі прэзідэнт апублікаваў мірны план з 20 пунктаў. Учора ён заявіў, што правёў размову са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Ён назваў абмеркаванне канструктыўным і інтэнсіўным. Паводле яго слоў, «ёсць добрыя ідэі, якія могуць спрацаваць дзеля агульнага выніку і працяглага міру».