Узбекскі бізнес зоймецца дрэваапрацоўкай у Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці з’явіцца прадпрыемства з узбекскім капіталам, якое будзе займацца дрэваапрацоўкай. Яго зарэгіструюць у СЭЗ “Віцебск”.

Аб’ём інвестыцый складзе 20 млн долараў. Прадпрыемства спачатку асвоіць распілоўку і сушку драўніны, затым будзе наладжана вытворчасць ДСП, а ў далейшым – выраб сталярнай прадукцыі, у тым ліку дзвярэй, вокнаў, плінтусаў і іншых вырабаў з дрэва.

Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме адбылася сустрэча з дэлегацыяй Кашкадар’інскай вобласці. Цяпер у вобласці ўжо дзейнічаюць два ўзбекскія сельгаспрадпрыемствы ў Шумілінскім і Мёрскім раёнах. Як расказаў намеснік мэра горада Каршы Шахрыер Хамзаеў, у планах – павелічэнне іх колькасці да дзесяці і значнае нарошчванне пагалоўя жывёлы (да 20 тыс. галоў). Для гэтага ў найбліжэйшыя дні дэлегацыя наведае яшчэ пяць раёнаў вобласці, каб ацаніць пляцоўкі для новых аб’ектаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!