Фото: МВД
МУС паведаміла пра затрыманне 30-гадовага жыхара Астраўца. Ён падазраецца ў прадастаўленні ашуканцам паслуг па маршрутызацыі званкоў з інтэрнэту ў сотавую сетку.
«Злачыннай дзейнасцю мужчына займаўся крыху больш за год, схаваўшы GSM-шлюзы ў здымнай кватэры. Таксама ён прыцягваў сваякоў і знаёмых, якія шукалі падстаўных асоб для рэгістрацыі сім-карт», — паведамілі ў МУС.
Следствам устаноўлена, што абсталяванне жыхара Астраўца было выкарыстана больш чым у 40 выпадках махлярства.
Прычыненая аператарам сувязі шкода перавысіла 330 тысяч рублёў. Узбуджаная крымінальная справа.