У Мінску ўначы згарэў склад

У Мінску ўначы згарэў склад на Бетонным праездзе. Пра гэта паведамілі ў МНС.

На месцы ратавальнікі выявілі адкрытае гарэнне аднапавярховага металічнага складскога будынка і размешчанага побач седлавога цягача з прычэпам. Высветлілася, што ўнутры склада загарэлася маёмасць на плошчы 475 кв. м. Пазней агонь перакінуўся на фуру, якая стаяла побач.

Ніхто не пацярпеў. Пажар ліквідавалі 9 адзінак тэхнікі МНС.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!