ЕЭК выдзеліла Беларусі квоту на бяспошлінны ўвоз мяса

Еўразійская эканамічная камісія размеркавала тарыфныя квоты на ўвоз асобных відаў мясной і малочнай прадукцыі на 2027 год.

У наступным годзе Беларусь зможа бяспошлінна ўвезці:

  • 20 тыс. т свініны,
  • 10,9 тыс. т мяса і субпрадуктаў птушкі.

Тарыфная квота на ўвоз мяса БРЖ і малочнай сыроваткі Беларусі не выдзялялася.

Мяса БРЖ таксама змогуць увезці Арменія (8 тыс. т), Казахстан (21 тыс. т), Кыргызстан (5 тыс. т), Расія (570 тыс. т).

Свініну, акрамя Беларусі, бяспошлінна змогуць імпартаваць Арменія (14 тыс. т) і Кыргызстан (2 тыс. т).

Квоты на ўвоз мяса птушкі для іншых краін ЕАЭС размеркаваныя наступным чынам: 45 тыс. т – для Арменіі, 140 тыс. т – для Казахстана, 58 тыс. т – для Кыргызстана і 364 тыс. т – для Расіі.

Таксама РФ зможа імпартаваць 15 тыс. т малочнай сыроваткі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!