Фото: t.me/NA_STRAGE
25 жніўня ў Мінскай вобласці пачаліся комплексныя камандна-штабныя вучэнні МУС, паведамляе ведамасная газета МУС «На страже».
У вучэннях бяруць удзел першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назарэнка, начальнік УУС Мінскай вобласці Андрэй Любімаў, кіраўніцтва аблвыканкама і прадстаўнікі сумежных службаў рэгіёна.
У першы дзень мадэляваліся розныя сцэнары развіцця сітуацыі, аналізаваліся аспекты рэагавання, у тым ліку зладжанасць узаемадзеяння на ўсіх узроўнях. Практычны этап вучэння адбудзецца 26 жніўня.
Падчас першага этапу Назарэнка праверыў гатоўнасць да скаардынаваных і аператыўных дзеянняў усіх рабочых груп, паразмаўляў з шэрагам кіраўнікоў раённых падраздзяленняў, заслухаў алгарытмы рэагавання ва ўмовах ускладненай аператыўнай абстаноўкі.