Гродзенца затрымалі з псілацыбінавымі грыбамі пры вяртанні з Польшчы

Брэсцкія мытнікі знайшлі ў 35-гадовага жыхара Гродна псілацыбінавыя грыбы. Ён ехаў з імі з Польшчы.

Як паведамілі ў ДМК, мужчына следаваў праз пункт пропуску «Брэст» на рэйсавым аўтобусе. Ён выбраў для праходжання мяжы зялёны калідор і заявіў, што пры сабе не мае забароненых тавараў. Аднак службовы сабака ўказаў на гродзенца.

«Пры далейшым даглядзе высветлілася, што пад адзеннем мужчына схаваў тканкавы мяшок з рэчывамі зялёна-карычневага колеру. Праведзеная ўпраўленнем ДКСЭ па Брэсцкай вобласці экспертыза паказала, што гэта грыбы, якія ўтрымліваюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва псілацыбін», — гаворыцца ў паведамленні ДМК.

Узбуджаная крымінальная справа. Жыхар Гродна затрыманы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!