Ваенна-транспартны самалёт ЗША прыляцеў у Маскву

Ваенна-транспартны самалёт Ваенна-паветраных сіл ЗША Boeing C-17 Globemaster III прызямліўся 25 жніўня ў маскоўскім аэрапорце Унукава.

Паводле даных сэрвісу Flightradar24, самалёт з бартавым нумарам RCH4555 вылецеў з Кэмп-Спрынгса, штат Мэрыленд, дзе знаходзіцца авіябаза Эндрус, і 23 жніўня прызямліўся ў Рызе. Сёння ён вылецеў з Рыгі і прыбыў у Маскву каля 10:00 па мясцовым часе.

На вуліцах Масквы заўважылі картэж з амерыканскімі дыпламатычнымі нумарамі.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся адказваць на пытанне пра самалёт на прэс-канферэнцыі і заявіў, што не валодае такой інфармацыяй.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!