Скриншот видео
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны апублікавала падрабязнасці аперацыі “Форэст Гамп”, якая была праведзена сёння. Вобыскі ў дэпутатаў і высокапастаўленых чыноўнікаў былі праведзеныя па справе аб легалізацыі буйной сумы для выплаты закладу па гучнай карупцыйнай справе ў сферы энергетыкі.
Як паведамілі ў НАБУ, сярод датычных намеснік кіраўніка ОП, экс-дэпутат, старшыня праўлення і старшыня назіральнага савета дзяржаўнага банка.
Паводле версіі бюро, група незаконна легалізавала 150 млн грыўняў наяўнымі для ўнясення закладу за аднаго з фігурантаў справы “Мідас”. Грошы праводзілі праз рахункі падстаўных кампаній.
Раней паведамлялася, што вобыскі прайшлі ў намесніцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Ірыны Мудрай, былога народнага дэпутата і забудоўшчыка Максіма Мікітася і дэпутата Вадзіма Сталяра.
[https://www.youtube.com/watch?v=q3UmdUOh5OY](https://www.youtube.com/watch?v=q3UmdUOh5OY)