Журналіста Добравольскага асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі — “Позірк”

Палітвязня журналіста Паўла Добравольскага асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Пра гэта паведаміў “Позірк”. Прысуд вынес Мінскі гарадскі суд. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 27 лютага. Журналіст абвінавачваўся ў здрадзе дзяржаве.

Паводле інфармацыі “Позірка“, абвінавачанне звязана з дзейнасцю Паўла Добравольскага падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе.

Добравольскі выехаў з Беларусі ў 2021 годзе, але ў кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск. У студзені 2025 года яго затрымалі. Ён абвінавачваецца паводле артыкула аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Восенню мінулага года яго перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА №1 у Калядзічах.

Павел Добравольскі — былы журналіст Naviny.by. Раней ён супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі выданнямі, падчас пратэстаў 2020 года яго затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійнай дзейнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!