У Беларусі спрашчаюць рэгістрацыю трактароў і самаходных машын

Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову «Аб удзеле ў дарожным руху колавых трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын». Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, спрашчаюцца адміністрацыйныя працэдуры, а таксама зніжаецца адміністрацыйная нагрузка для ўладальнікаў названых транспартных сродкаў.

Так, пры рэгістрацыі машын выключаецца неабходнасць прадастаўлення шэрагу дакументаў, звесткі з якіх ужо ёсць у пашпарце самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі.

“У мэтах выключэння шматразовага паўтарэння рэгістрацыйныя дзеянні нарматыўных прававых прадпісанняў, якія датычацца агляду машын, выкладзены ў асобнай главе. Правілы дапоўнены новай главой «Адмова ў ажыццяўленні рэгістрацыйных дзеянняў» у мэтах выразнай рэгламентацыі дзеянняў упаўнаважанага органа ў выпадку прыняцця адміністрацыйнага рашэння аб адмове ў прыняцці заявы зацікаўленай асобы (аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры)”, — паведамілі ў прэс-службе.

Таксама ўнесены змены ў правілы правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду колавых трактароў, прычэпаў да іх, самаходных машын і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

“Выключаны дзейны механізм агляду машыны іншым упаўнаважаным органам па месцы знаходжання машыны па-за межамі адміністрацыйнай працэдуры з прастаўленнем службовай адзнакі ў заяве. Пашыраны магчымасці ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў на падставе акта агляду машыны. Ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі машыны на падставе акта агляду ў межах адміністрацыйных працэдур дазволіць строга рэгламентаваць дзеянні ўпаўнаважаных органаў, у вызначаныя тэрміны і парадак, рэалізаваць правы і законныя інтарэсы зацікаўленых асоб.

У мэтах забеспячэння лічбавізацыі адміністрацыйных працэдур, а таксама доступу да звестак аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду машынамі іншых дзяржаўных органаў, Правілы дапаўняюцца адпаведнай нормай”, — патлумачылі ў прэс-службе.

У пастанове прапісаны нормы аб легалізацыі копіі пасведчання трактарыста-машыніста, выдадзенага кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, а таксама дададзены падставы для адмовы ў выдачы і абмене пасведчання трактарыста-машыніста.

Акрамя таго, пастановай абноўлены патрабаванні да канструкцыі колавых трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын, якія з’яўляюцца вынікам індывідуальнай творчасці, у выпадку іх удзелу ў дарожным руху. У новай рэдакцыі выкладзена Палажэнне аб парадку пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням да канструкцыі колавых трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын, якія з’яўляюцца вынікам індывідуальнай творчасці, у выпадку іх удзелу ў дарожным руху.

Уводзяцца азначэнні асобных тэрмінаў («дзяржаўная рэгістрацыя» і «дзяржаўны ўлік») для забеспячэння аднастайнага разумення і прымянення нарматыўных прававых прадпісанняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!