У Бабруйскім раёне 68-гадовая жанчына загінула, калі пілавала дошкі балгаркай у двары дома.
Дачка жанчыны павяла жывёлу ў поле, а калі вярнулася, знайшла маці ў крыві на падлозе ў кухні з вялікай ранай на назе. Выратаваць яе не ўдалося.
Экспертыза ўстанавіла, што жанчына загінула ад вострай кровастраты, выкліканай ударана-рванай ранай правай галёнкі з разрывам задняй вялікаберцавай артэрыі. Пашкоджанне было нанесена прадметам з пілуючым уздзеяннем. Слядоў алкаголю ў крыві загінулай не выявілі, паведамляе ДКСЭ.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!