Земляныя работы без узгаднення парушылі электразабеспячэнне цэнтра анкалогіі пад Мінскам

Старонняя арганізацыя пашкодзіла кабельныя лініі пры правядзенні земляных работ без узгаднення з Мінскэнерга. У выніку было часткова парушана электразабеспячэнне шэрагу сацыяльна значных аб’ектаў, уключаючы НДІ анкалогіі і раённую бальніцу.

Механічнае пашкоджанне закранула кабельныя лініі 10 кВ — лінію №6 падстанцыі «Водазабор», а таксама лініі №3 і №7 падстанцыі «Бараўляны».

Дзякуючы дзеянням спецыялістаў і аўтаматычнаму ўключэнню рэзервовых дызельных электрастанцый электразабеспячэнне было адноўлена ў найкарацейшыя тэрміны, паведамілі ў Мінскэнерга. У прыватнасці, падача электраэнергіі ў шпіталь ІВОВ адноўлена ў 13:40.

У цяперашні час дзве брыгады філіяла «Мінскія электрычныя сеткі» працягваюць аднаўленчыя работы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!