Бангкок. Фото: pixabay.com
«Белавія» з 25 кастрычніка пачне выконваць рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Бангкок. Палёты ў сталіцу Тайланда будуць ажыццяўляцца па нядзелях на шырокафюзеляжным Airbus A330-200, паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Вылет з Мінска — у 03:10, прыбыццё ў Бангкок — у 17:05. Зваротны рэйс адпраўляецца з Бангкока ў 19:05 і прыбывае ў Мінск у 01:50 наступнага дня. Розніца ў часе паміж Беларуссю і Тайландам складае 4 гадзіны.
Квіткі даступныя ад 1704 рублёў у адзін бок і ад 3011 рублёў туды і назад на сайце belavia.by, у офісах продажаў і ў агентаў.