Фото: сайт БМЗ.
Расійскі Ялецкі горнаабагачальны руднік праз суд дамогся ад Беларускага металургічнага завода выплаты запазычанасці за пастаўку друзу. Справа разглядалася ў арбітражным судзе Ліпецкай вобласці.
Згодна з матэрыяламі справы, у студзені 2025 года ТАА «Ялецкі горнаабагачальны руднік» (ТАА «Гарняк») і ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынга «БМК» заключылі кантракт на пастаўку вапняковага друзу. «Гарняк» выканаў пастаўку, але БМЗ не аплаціў тавар у поўным аб’ёме. Запазычанасць склала 150,3 млн расійскіх рублёў (каля 2 млн долараў па курсе на 18.06.2026).
Расійскае прадпрыемства накіравала БМЗ прэтэнзію з патрабаваннем аплаціць запазычанасць і выплаціць пеню ў памеры 5,5 млн расійскіх рублёў. БМЗ не пагасіў доўг, і «Гарняк» звярнуўся з пазовам у суд.
У працэсе разгляду справы БМЗ часткова пагасіў запазычанасць, выплаціўшы 2,6 млн расійскіх рублёў. Пазоўныя патрабаванні былі зніжаны да 153,2 млн расійскіх рублёў.
Суд вынес рашэнне аб задавальненні пазову «Гарняка». Рашэнне суда не ўступіла ў сілу і можа быць абскарджана на працягу месяца ў Дзевятнаццатым арбітражным апеляцыйным судзе, паведамляе прэс-служба суда.